Студенческий клуб

Віншуем!

30.08.2011г. рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Тэатру танца “Аlma Dea” (Альма Дэа) установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” прысвоена найменне “народны аматарскі калектыў”.

Танцавальны калектыў установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” існуе з 1982 года. З 1992 года дзейнасць студэнцкага клуба была прыпынена, таму танцавальны калектыў таксама спыніў сваю працу і аднавіў яе ў 2000 годзе. За гэты час змянялася яго назва: група “Каскад”, ансамбль танца “Акцэнт”, у апошні час – тэатр танца “Аlma Dea” (Альма Дэа), што азначае ў перакладзе з лацінскага – “духоўная багіня”. Кіраўнікамі калектыву былі Жыльцоў Валерый Віктаравіч, Цвяткова Тамара Аляксандраўна, Курловіч Эла Віктараўна і iнш. Доўгі час кіравала калектывам выпускніца Гродзенскага вучылішча мастацтваў Таццяна Уладзіміраўна Матысік.

З 2007 года мастацкім кіраўніком калектыву працуе выкладчык харэаграфічных дысцыплін установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў” – Ваяводская Наталля Генадзеўна, балетмайстрам - рэпетытарам – артыстка ўстановы культуры “Музычны тэатр “Рада” Бубновіч Таццяна Іванаўна.

У складзе калектыву 43 чалавека. Гэта студэнты розных факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Удзел у тэатры танца “Аlma Dea” (Альма Дэа) з’яўляецца для іх адным з фактараў развіцця духоўнай культуры і правядзення вольнага часу.

Кіраўнік Н.Г. Ваяводская і балетмайстар Т.І. Бубновіч маюць вялікі вопыт работы з удзельнікамі, валодаюць методыкай развіцця творчага патэнцыялу студэнтаў. За гады існавання было пастаўлена шмат цікавых пастановак: беларускіх, сучасных, танцаў народаў свету. Адметнай рысай калектыву з’яўляецца работа па вывучэнню традыцыйных элементаў харэаграфічнага мастацтва народаў, якія вучацца ва ўніверсітэце. У рэпертуары нязменнае месца займаюць індыйскія і арабскія кампазіцыі. Калектыў адметны сваёй высокай сцэнічнай культурай, якую прывіваюць яму кіраўнікі.

Кожны год універсітэт набывае новыя сцэнічныя касцюмы, абутак. Сваімі рукамі студэнты ўпрыгожваюць сукенкі і камізэлькі, плятуць вяночкі. У калектыве пануе атмасфера сяброўства і ўзаемаразумення.

Тэатр танца “Аlma Dea” (Альма Дэа) – удзельнік многіх універсітэцкіх, гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемстваў. Ён не аднойчы выступаў на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, на сцэне Рэспубліканскага Палаца прафсаюзаў у Мінску, у летнім амфітэатры г. Віцебска, у канцэртнай зале “Мінск”. На VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур удзельнікі тэатра танца выступалі з канцэртнай праграмай на свяце нацыянальных кухняў “Прысмакі на ўсе смакі” і на нацыянальным падворку “Інтэрфэст”.

Калектыў мае дыпломы лаўрэатаў гарадскога фестывалю “Студэнцкая вясна” г. Гродна, дыплом “Гран-Пры”2010 і 2011гг. адкрытага фестывалю танца “Энергія, прыгажосць, гармонія”, які праходзіць ва ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”. На Рэспубліканскім конкурсе мастацкай творчасці студэнтаў “АРТ-вакацыі” калектыў атрымаў дыплом пераможцы ў намінацыі “Беларускі народны танец” у 2008 г. і Спецыяльны прыз і дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “За вялікі ўклад у мастацка-эстэтычнае выхаванне моладзі” у 2010 г. У маі 2011года калектыў атрымаў Дыплом 3 ступені ў намінацыі “народны сцэнічны танец” на абласным адкрытым фестывалі танца “Гарадзенскія карункі”.

Тэатр танца “Аlma Dea” (Альма Дэа) установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” – гэта самы запатрабаваны і самы папулярны ва ўніверсітэце калектыў; ні адно свята не абыходзіцца без яго ўдзелу. Удзельнікі калектыву – лепшыя студэнты ўніверсітэта. Танец выхоўвае ў іх любоў да ўсяго прыгожага.

НОВОСТИ И СОБЫТИЯ ВУЗА

» 06.02.12 — 11:44
С 27 по 30 марта 2012 года в Минске пройдет 19-ый Белорусский медицинский форум — Международные специализированные выставки «Здравоохранение Беларуси», «ФармЭкспо» и «Стоматология Беларуси». подробнее
» 21.02.12 — 18:40
22 февраля 2012 года в 10.00 состоится предварительное распределение студентов-выпускников. подробнее
» 17.02.12 — 17:16
По приглашению заведующего кафедрой дерматологии, венерологии и аллергологии Гданьского медицинского университета Романа Новицкого с 9 по 12 февраля 2012 г. белорусская делегация ученых из Гродно, Витебска, Могилева и Минска, приняла участие в работе м... подробнее
» 16.02.12 — 12:34
21 февраля в 14:00 в ауд. № 100 состоится заседание Совета университета подробнее
» 16.02.12 — 12:32
23 февраля 2012 года в 15.00 в актовом зале университета состоится торжественное мероприятие, посвященное Дню защитников Отечества и Вооруженных Сил. В программе: Приведение к военной присяге студентов 6 курса, обучающихся по п... подробнее

КОНФЕРЕНЦИИ

» 30.01.12 — 13:23
17-18 мая 2012 года состоится научно-практическая конференция «КИСЛОРОД И СВОБОДНЫЕ РАДИКАЛЫ». Регистрация подробнее
» 11.01.12 — 17:00
Конференция студентов и молодых ученых 2012(Conference for Students and Young Scientists 2012) Студенческое научное общество и Совет молодых ученых Гродненского государственного медицинского университета (Гродно, Беларусь) приглаш... подробнее
» 22.02.12 — 16:52
8 июня 2012 года состоится научно-практическая конференция «АКТУАЛЬНЫЕ ВОПРОСЫ НЕОТЛОЖНОЙ ХИРУРГИИ: НЕПРОХОДИМОСТЬ КИШЕЧНИКА» подробнее
» 10.02.12 — 15:06
15 июня 2012 года в УО «ГрГМУ» состоится Международная конференция, посвященная 50-летию кафедры психиатрии и наркологии «Актуальные вопросы диагностики, терапии и реабилитации психических и поведенческих расстройств». Приглашаем Вас принять участие в ра... подробнее