Аб’яўляецца VI адкрыты літаратурны конкурсRSS

01 ноября 2016 10:18

Літаратурны клуб «Катарсіс» паведамляе, што з 1 лістапада 2016 года стартуе VI адкрыты літаратурны конкурс клуба.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя паэты, празаікі, драматургі, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

На конкурс прымаюцца не больш за пяць паэтычных твораў і не больш за тры празаічныя/драматургічныя. Мова твораў: беларуская, руская, польская, англійская.

Творы дасылаць у электронным варыянце да 1 лютага 2017 года на e-mail: katarsis@grsmu.by з адзнакай «на конкурс». Таксама паведаміць поўнае імя, імя па бацьку, прозвішча, месца вучобы/працы, кантактны тэлефон, электронны адрас. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Плануецца па выніках конкурса правесці літаратурную гасцёўню. Пытанні, пажаданні, прапановы дасылаць на азначаны вышэй адрас.

З павагай кіраўнік літаратурнага клуба «Катарсіс» Варанец Віктар Іванавіч.

Назад