Эссе участников литературного клуба «Катарсис» на тему курения

Курыць – сябе не паважаць.

Дяўчынам быць заўжды нялюбым.

Час цыгарэты ўжо кідаць,

Бо прывядуць яны да згубы.


Дым цыгарэты – смерці дым

Што засцілае белы свет.

Памрэш зусім ты маладым,

Калі не кінеш цыгарэт.


Курэц псуе ўсім атмасферу

І непрэрыўна труціць нас.

Мы не дамо такому веры.

Завязваць з цыгарэтай час!


Дзяўчына з цыгарэтай у роце нагадвае мне цягнічок з Рамашкава, які ўвесь час дыміць, стараючыся быць прывабным. Можа, яна для каго і прывабная, але ў цэлым – звычайны цягнічок…


Для мяне курэц асацыіруе з пачкам цыгарэт. Вось малады прыгожы чалавек, поўны сіл і здароўя, бярэ прыгожы, яркі, поўны цыгарэт пачак. Ён пачынае курыць – і становіцца як і той пачак: пажаўцелы, пакамечаны, нейкі пацёрты часам. А што потым? Канешне, сметніца. Ты хочаш у сметніцу?


У аўтобус увайшоў прывабны малады чалавек з заплечнікам і адразу прыцягнуў маю ўвагу. Во каб пазнаёміцца”, - мільгатнула ў маёй галаве. І ён быццам прачытаў мае думкі, праз імгненне накіраваўшыся да мяне.

- Прывітанне, - дыхнуў ён на мяне страшным тытунёвым перагарам і шырока ўсміхнуўся жоўтымі конскімі зубамі. Мяне ажно перадзёрнула. Знаёміцца адразу ж  ахвота знікла…


Я ехала дахаты ў Брэст. На станцыі Ружаны аб’явілі стаянку дваццаць хвілін. Я выйшла з аўтобуса і закурыла каля сметніцы. Да мяне падышла нейкая жоўтая худая бабуля і шчоўкнуўшы запальнічкай, глыбока зацягнулася цыгарэтай. Потым спыніла позірк на мне і нечакана запытала:

- Колькі дасі мне гадоў?

Я паціснула плячыма і крыху схлусіла:

-50.

Бабуля хрыпла зарагатала:

- А вось і не. З8! З іх 24 гады я куру. Пэўна, і ты такой будзеш.

Я моўчкі выкінула цыгарэту ў сметніцу і пайшла ў аўтобус. Вось ужо тры гады нават не дакрануюся да тытуню. Барані Божа!