Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб «Катарсіс»

Палажэнне аб клубе

I. Агульныя палажэннi

1.1. Літаратурнае аб’яднанне “Катарсіс” (далей Аб’яднанне) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і ў сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца органам кіравання ўніверсітэта.

1.2. Аб’яднанне ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, Статута ўніверсітэта, сапраўднага Палажэння.

1.3. Аб’яднанне не з’яўляецца юрыдычнай асобай і не можа ад сваёй асобы набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, несці абавязкі і адказнасць, з’яўляцца адказчыкам у судзе, мець самастойны баланс. Асобныя правы юрыдычнай асобы могуць быць дадзены Аб’яднанню па даверанасці згодна рашэння Выхаваўчага Савета ГрДМУ. Маёмасць Аб’яднання не адасабляецца ад маёмасці ўніверсітэта.

ІІ. Мэты, задачы i накiрункi дзейнасцi аб’яднання

2.1. Асноўнай мэтай, для дасягнення якой створана Аб’яднанне, з’яўляецца рэалізацыя ўніверсітэтам задач па задавальненні патрэб студэнтаў у інтэлектуальным, культурным, мастацкім і духоўным развіцці.

2.2. Навучанне студэнтаў тэхніцы вершаскладання і спецыфіцы напісання празаічнага твора.

2.3. Знаёмства студэнтаў з літаратурнымі жанрамі, лепшымі ўзорамі сусветнай і беларускай  літаратуры.

2.4. Фарміраванне навыкаў публічных выступаў.

2.5. Патрыятычнае выхаванне студэнтаў на творах і прыкладах літаратурных лёсаў беларускіх пісьменнікаў.

ІІІ. Формы i метады работы

3.1. Аб’яднанне ажыццяўляе сваю работу ў адпаведнасці з планам, які зацвярджае прарэктар па вучэбнай рабоце.

3.2. Формамі і метадамі работы з’яўляюцца: пасяджэнні, круглыя сталы, сустрэчы з паэтамі, празаікамі, літаратурнымі крытыкамі, выступленні перад слухачамі, літаратурныя разборы мастацкіх твораў, паездкі па родных мясцінах беларускіх пісьменнікаў.

3.3. Аб’яднанне ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзейнасці з выхаваўчым аддзелам ГрДМУ, прафкамам студэнтаў.

ІV. Членства ў аб’яднанні

4.1. Аб’яднанне функцыянуе на аснове добраахвотнага членства. Членства ў Аб’яднанні з’яўляецца фіксаваным.

4.2. Членам Аб’яднання можа стаць кожны студэнт і выкладчык ГрДМУ. У выключных выпадках членства ў Аб’яднанні можа набыць студэнт іншай ВНУ г. Гродна.

V. Матэрыяльнае забеспячэнне дзейнасцi аб’яднання

5.1. Дзейнасць Аб’яднання фінансуецца за кошт сродкаў універсітэта, а таксама за кошт іншых паступленняў, якія не забаронены заканадаўствам РБ.

5.2. Па даверанасці, выдадзенай рэктарам універсітэта, Аб’яднанне мае права ажыццяўляць некаторыя віды дзейнасці на замяняльнай аснове. Прыбытак ад такой дзейнасці таксама залічваецца ў фонд выдаткавання на навукова-тэхнічную творчасць студэнтаў і культурна-масавыя мерапрыемствы для студэнтаў.

5.3. Аб’яднанне для ажыццяўлення сваёй дзейнасці карыстаецца маёмасцю ўніверсітэта, якое даецца Аб’яднанню загадам рэктара ГрДМУ.

VІ. Заключныя палажэннi

6.1. Аб’яднанне можа быць рэарганізавана і ліквідавана па рашэнні Вучонай рады ўніверсітэта.