Энергетыка музеяRSS

21 мая 2021 14:50

Прыемна адзначыць, што папулярнасць музея беларускай этнаграфіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта расце з кожным месяцам. За бягучы навучальны год у музеі пабывалі больш за пяцьсот наведвальнікаў.

Вось і днямі ў рамках І Рэспубліканскага інтэлектуальнага турніра ScienceQuiz нас наведала каманда з Беларускага медыцынскага ўніверсітэта. Студэнты з цікавасцю даведаліся, адкуль з’явілася “трапло”, як надзець “ярмо на шыю”, чаму збаны рознакаляровыя і шмат пра што іншае.

А яшчэ адчулі векавое цяпло ад сякер і малаткоў каменнага века, загадалі жаданні магічнаму падсвечніку і выслухалі таямнічыя легенды, што ўжо з’явіліся ў нашым досыць маладым музеі.

На развітанне госці разам з шчырымі  падзякамі прызналіся, што цудоўна падпіталіся станоўчай энергетыкай музея этнаграфіі і гатовыя добра выступіць на турніры. Што, дарэчы, і пацвердзіла ў будучым іх гульня! Запрашаем усіх наведаць экспазіцыі музея беларускай этнаграфіі.

                                             Кіраўнік музея Варанец В.І.

 

Назад