“КАТАРСІСУ” – 20 ГОД!RSS

22 апреля 2019 13:54

У сценах Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта адбыліся мерапрыемствы з нагоды 20-годдзя літаратурнага клуба “Катарсіс”. Спачатку каманды ўсіх факультэтаў згулялі ў квэст “Празаікі пра Гродна”, перамога ў якім дасталася медыка-дыягнастычнаму факультэту. А затым у аўдыторыі №1 адбылася святочная імпрэза з нагоды юбілею клуба.  Пераможцы VIII адкрытага літаратурнага конкурса “Катарсіса” і Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу студэнтаў “Аўтограф” атрымалі дыпломы, лаўрэаты прачыталі свае творы, прысутныя студэнты, выкладчыкі, госці падзяліліся сваім ўражаннямі. Н.В.Пац ад імя Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры РДГТ “Веды” ўручыла Падзяку кіраўніку клуба Варанцу Віктару Іванавічу.

   

 

Назад