“Катарсіс” на арт-палілогуRSS

16 апреля 2021 15:00

Актыў літаратурнага клуба “Катарсіс” прыняў удзел у Рэспубліканскім арт-палілогу “Аўтограф-2020”,  які праводзіўся для ўсіх вну Беларусі ў рамках ХІХ рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцаў, прысвечанай Году народнай еднасці, у рэжыме online.

Творчыя і метадычныя напрацоўкі нашага клуба размешчаны для азнаямлення на інтэрнэт-рэсурсе www.msu.by/univer/structure/respublikanskij-art-polilog-avtograf.

У час арт-палілогу былі абмеркаваны пытанні па фарміраванні каштоўнасных арыентацый студэнцкай моладзі, укараненні інавацыйных падыходаў у арганізацыі мастацкай творчасці студэнтаў, узняты актуальныя праблемы ў дзейнасці творчых аб’яднанняў.

Затым клубу “Катарсіс” было прапанавана выступіць перад рэспубліканскай аўдыторыяй з прывітаннем-прэзентацыяй. Кіраўнік “Катарсіса” В.І.Варанец расказаў пра дзейнасць клуба і яго далейшыя перспектывы, сябры клуба М.Валько, Я.Белагур, П. Завіленчык падзяліліся сваімі думкамі пра актуальнасць і неабходнасць існавання творчых аб’яднанняў ва ўніверсітэтах.

Назад