“КАТАРСІС” на ЛітфэсцеRSS

31 мая 2021 13:35

Сонечным нядзельным днём на адкрытай пляцоўцы каля Маладзёжнага цэнтра праходзіў V кніжны фестываль “Гарадзенскі літфэст”. Упершыню ў якасці гасцей на яго быў запрошаны літаратурны клуб “Катарсіс” Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

Нашы маладыя літаратары ў асобе Мікіты Валько, Макара Пашкевіча, Яўгеніі Пратасені і Лізаветы Шымчук павіншавалі гарадзенцаў з такой цудоўнай імпрэзай, прачыталі свае творы, а працяглыя апладысменты сталі лепшай узнагародай для студэнтаў-медыкаў!

 

Назад