Университет Структура Кафедры Русского и белорусского языков Профессорско-преподавательский состав
Bоронец Виктор Иванович Старший преподаватель
Телефон: +375-15-68-76-94
Характеристика:
Профиль в научно-электронной библиотеке eLibrary

1985 г. - скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура».

1985 - 1989 гг. - настаўнік беларускай мовы і літаратуры ў Раціцкай сярэдняй школе Гродзенскага раёна.

1987 - 1990 гг. - завуч Рацiцкай сярэдняй школы Гродзенскага раёна.

1990 - 1992 гг. - настаўнік беларускай мовы і літаратуры школы-гімназіі № 30 г. Гродна.

З 1992 г. - старшы выкладчык кафедры замежных моў, а з 1993 г. старшы выкладчык кафедры рускай і беларускай моў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

2005 - 2020 г. - намеснік дэкана медыка-псіхалагічнага факультэта па выхаваўчай рабоце.

Достижения:

Кіраўнік валанцёрскага цэнтра “Cardis” Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. Кіраўнік літаратурнага клуба «Катарсіс». Стваральнік і кіраўнік музея беларускай этнаграфіі.

У 2013 г. атрымаў званне «Чалавек года Гродзеншчыны».

2018 г., 2021 г. – узнагароджаны граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Аўтар больш за 80 навуковых публікацый, 18 вучэбных дапаможнікаў, у тым ліку аднаго з грыфам Міністэрства адукацыі, двух з грыфам УМА па медыцынскай адукацыі РБ, 4 тэрміналагічных слоўнікаў, 2 тыпавых праграм па дысцыпліне «Беларуская мова. Прафесійная лексіка».

Сфера навуковых інтарэсаў – беларуская медыцынская тэрміналогія.

Найбольш значныя публікацыі:

  1. Варанец, В.І. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў : для студэнтаў лячэбнага, педыятрычнага, медыка-псіхалагічнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў : [больш за 3000 медыцынскіх тэрмінаў] / В. І. Варанец. - Мінск: выдавецтва “Чатыры чвэрці”, 2013. – 208 с.                                                                                                        
  2. Варанец, В.І. Дыялектны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў Беларусі : для студэнтаў лячэбнага, педыятрычнага, медыка-псіхалагічнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў/ 3. В.І.Варанец. - Гродна: ГрДМУ, 2016. - 76 с.   
  3. Варанец, В.І. Беларускія слоўнікі медыцынскай тэрміналогіі: Гісторыя і рэчаіснасць./  В.І.Варанец// Часопіс “Роднае слова” . – 2017. - №2. - с.39 - 42
  4. Варанец, В.І. Беларуская мова: дапаможнік для слухачоў падрыхтоўчых курсаў/ аддзяленняў/ В.І.Варанец. - Гродна: ГрДМУ, 2017. - 324 с.
  5. Воронец, В.И. Русско-белорусский медицинский словарь/ В. И. Воронец. - Гродно: ГрГМУ, 2017. - 120 с.
  6. Варанец, В.І. Беларуская мова. Прафесійная лексіка для медыкаў : вучэбны дапаможнік/ В.І.Варанец. - Мінск: РІВШ, 2018. - 130 с.
  7. Варанец, В.І. Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін/ В.І.Варанец, А.В.Варанец. - Гродна: ГрДМУ, 2018. - 236 с.
  8. Варанец, В.І. Беларуская мова. Медыцынская лексіка: дапаможнік для студэнтаў медыка-псіхалагічнага факультэта/ В.І.Варанец. - Гродна: ГрДМУ, 2020, 164 с.
  9. Варанец, В.І. Гісторыя і сучасны стан беларускай медыцынскай тэрміналогіі/ В.І.Варанец// Журнал Гродненского государственного медицинского университета. – 2020. - №6 - с.755-760.
Назад