Университет Структура Факультеты Медико-психологический Воспитательная работа

Палажэнне аб званні «Ганаровы студэнт медыка-псіхалагічнага факультэта»

1. Званне «Ганаровы студэнт медыка-псіхалагічнага факультэта» з’яўляецца найвышэйшай адзнакай дзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў на медыка-псіхалагічным факультэце.

2. Званне «Ганаровы студэнт медыка-псіхалагічнага факультэта» прысвойваецца адзін раз на год выключна аднаму студэнту медыка-псіхалагічнага факультэта і аднаму выкладчыку, які працуе на медыка-псіхалагічным факультэце.

3. Званне «Ганаровы студэнт медыка-псіхалагічнага факультэта» прысвойвае камісія ў складзе членаў Савета студэнцкага самакіравання медыка-псіхалагічнага факультэта і намесніка дэкана МПФ па выхаваўчай рабоце большасцю галасоў пры тайным галасаванні.

4. Пасведчанне «Ганаровы студэнт медыка-псіхалагічнага факультэта» ўручаецца на заключным канцэрце Дзён медыка-псіхалагічнага факультэта дэканам МПФ.

Намініравацца на званне «Ганаровы студэнт медыка-псіхалагічнага факультэта» могуць:

Студэнты 5 – 6 курсаў медыка-псіхалагічнага факультэта, якія:

а) маюць сярэдні бал па выніках усіх сесій не менш за 7,0;

б) актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці медыка-псіхалагічнага факультэта і атрымалі не менш за адну адзнаку кіраўніцтва медыка-псіхалагічнага факультэта (грамату, падзяку, ліст з падзякай бацькам студэнта);

в) займаюцца навуковай дзейнасцю (удзел не менш чым у двух студэнцкіх навуковых канферэнцыях рэспубліканскага ці міжнароднага ўзроўню);

г) не мець на гэты час спагнанняў з боку адміністрацыі факультэта ці ўніверсітэта;

выкладчыкі УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», якія адпрацавалі не менш за 10 год на медыка-псіхалагічным факультэце і ўнеслі значны ўклад у станаўленне, развіццё і дзейнасць медыка-псіхалагічнага факультэта.

6. Інфармацыя пра «Ганаровых студэнтаў медыка-псіхалагічнага факультэта» размяшчаецца на стэндзе дэканата і на сайце медыка-псіхалагічнага факультэта.