Ідэалагічная і выхаваўчая праца Прэс-цэнтр Навіны

«Гульні патрыётаў-2026» зусім хутка!

15 красавіка 2026 — 08:00

Ваенна-патрыятычны комплекс «Гульні патрыётаў - 2026» сярод ВНУ Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Гродне з 15 па 18 красавіка.

Брэндавы праект нашай ВНУ з кожным годам набірае папулярнасць. На гэты раз чакаем каманды з дзевяці ВНУ. У спаборніцтвах прымуць удзел прадстаўнікі Самаркандскага медыцынскага ўніверсітэта (Узбекістан), Іванаўскага і Іжэўскага медыцынскіх універсітэтаў (Расія), БДМУ, ВДМУ, ГрДМУ, ГомГМУ, а таксама ГрДУ ім. Я. Купалы і ГДАУ.

У гульні, якая пройдзе на базе дзіцячага аздараўленчага лагера "Зорка Юбілейная", выйдуць на старт больш за 120 удзельнікаў.

У першы дзень каманды прымуць удзел у аўтапрабегу да Кургана Славы, дзе ўскладуць кветкі.

У другі дзень іх чакаюць: спаборніцтвы па буксіроўцы тэхнікі, палявы валейбол, дартс, этапы "Штурм" і "Сустковы бой" і многае іншае.

Трэці дзень таксама будзе насычаным. А фіналам стане падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў.

На здымках: «Гульні патрыётаў-2025».

 

Назад