Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Рускай і беларускай моў

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў кафедры звязаны з методыкай выкладання рускай мовы як замежнай і беларускай мовы:

• трансфармацыя педагагічнай парадыгмы ў эпоху цыфравізацыі адукацыі: перадавыя педагагічныя тэхналогіі і актуальныя праблемы методыкі выкладання рускай мовы як замежнай;

• прафесійна арыентаванае навучанне рускай і беларускай мовам;

• індывідуальна-тыпалагічны, эўрыстычны, сацыякультурны і этнапсіхалагічны падыходы ў выкладанні рускай мовы як замежнай;

• лінгвістычныя і псіхалінгвістычныя аспекты выкладання рускай мовы як замежнай і беларускай мовы і інш.

У сучасны момант навуковая праца кафедры ажыццяўляецца па тэме “Прафесійна арыентаванае навучанне рускай і беларускай мовам студэнтаў-медыкаў у рамках канцэпцыі “Універсітэт 4.0” ”. Кіраўнік тэмы – А.П. Пусташыла, адказны выканаўца – А.С. Здановіч. Выканаўцы: ППС кафедры.

Мэтай дадзенага даследавання з'яўляецца вызначэнне педагагічных умоў, эфектыўных метадаў і прыёмаў прафесійна арыентаванага навучання рускай і беларускай мовам студэнтаў-медыкаў у рамках канцэпцыі “Універсітэт 4.0”. Дадзенае даследаванне дазволіць удакладніць універсальныя ўмовы прафесійна арыентаванага навучання рускай і беларускай мовам студэнтаў-медыкаў у рамках канцэпцыі “Універсітэт 4.0”, апісаныя ў навуковай і педагагічнай літаратуры, у дачыненні да ўстановы вышэйшай адукацыі медыцынскага профілю і ўкараніць іх у адукацыйны працэс. Вынікі даследавання будуць выкарыстаны пры арганізацыі адукацыйнага працэсу на кафедры рускай і беларускай моў, пры падрыхтоўцы метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу (дапаможнікі, практыкумы, працоўныя сшыткі, ЭВМК, метадычныя распрацоўкі, метадычныя рэкамендацыі), знойдуць адлюстраванне ў дакладах выкладчыкаў і студэнтаў на канферэнцыях і семінарах, у публікацыях выкладчыкаў.

На кафедры праводзяцца Рэспубліканскі навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам “Фарміраванне міжкультурнай кампетэнтнасці ва ўстановах вышэйшай адукацыі пры навучанні мовам” і Рэспубліканская студэнцкая канферэнцыя з міжнародным удзелам “Мова. Грамадства. Медыцына”.