Ідэалагічная і выхаваўчая працаПрэс-цэнтрНавіны

Гонар і памяць. У ГрДМУ прайшоў урачысты сход, прысвечаны Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

08 мая 2026 — 14:10
Гонар і памяць. У ГрДМУ прайшоў урачысты сход, прысвечаны Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – свята, усталяванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1998 годзе, – адзначаецца штогод у другую нядзелю мая. 5 ліпеня 2024 года быў прыняты закон “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь”.

Сёння ў нашым універсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны гэтай знакавай даце. Пачалося ўсё з вынасу Дзяржаўнага сцяга краіны знамянной групай універсітэта.

Да прысутных звярнуўся рэктар ГрДМУ Ігар Георгіевіч Жук:

Сёння мы сустракаемся напярэдадні двух вялікіх дзяржаўных святаў, якія адзначае наша краіна. Заўтра – святы дзень, вялікае свята: Дзень Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вы ведаеце, што па ўказе прэзідэнта і ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь другую нядзелю мая мы адзначаем як Дзень дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Гэтыя сімвалы ўвасабляюць нашу свабоду, незалежнасць і суверэнітэт.

Ганарыцеся тым, што жывяце ў свабоднай і міралюбнай краіне, што з’яўляецеся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Дзе б вы ні знаходзіліся, заўсёды шануйце нашы дзяржаўныя сімвалы – герб, сцяг і гімн.

Ад усёй душы жадаю вам паспяховай вучобы ў нашым універсітэце! Дзякую за актыўную грамадзянскую пазіцыю і за любоў да Аlma mater, да сваёй малой і вялікай Радзімы. Са святам! Жадаю вам моцнага здароўя і мірнага неба над галавой!

Студэнт 5-га курса медыка-псіхалагічнага факультэта Іван Кірылаў таксама падкрэслівае значнасць свята:

Важна памятаць і ведаць нашы дзяржаўныя сімвалы – герб, гімн і сцяг. Дзяржаўны герб, гімн і сцяг у нашым універсітэце – гэта арыенцір, які аб’ядноўвае ўсе мерапрыемствы: культурныя, спартыўныя, навуковыя. І я ганаруся тым, што з’яўляюся грамадзянінам нашай краіны і што ва ўніверсітэце шануюць і захоўваюць гэтую традыцыю – праводзяць падобныя мерапрыемствы.

Згодна з артыкулам 19 Канстытуцыі, сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Гэтыя сімвалы прайшлі доўгі шлях станаўлення і развіцця. У іх беражліва захаваны рысы, якія адлюстроўваюць мірныя і стваральныя мэты беларускага народа і дзяржавы. Дзяржаўныя сімвалы перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нацыі і падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян Беларусі.

Падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю

Фота: Таццяна Вялёнда

 

Назад