Ідэалагічная і выхаваўчая працаПрэс-цэнтрНавіны

ГрДМУ прымае ўдзел у міжнародным медыцынскім форуме «Ахова здароўя Беларусі-2026»

12 мая 2026 — 15:23
ГрДМУ прымае ўдзел у міжнародным медыцынскім форуме «Ахова здароўя Беларусі-2026»

XXXI форум “Ахова здароўя Беларусі” праходзіць у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры з 12 па 15 мая і аб'ядноўвае беларускіх і замежных вытворцаў і пастаўшчыкоў медыцынскай і фармацэўтычнай прадукцыі, вядучых спецыялістаў аховы здароўя, распрацоўшчыкаў новых медыцынскіх тэхналогій і ІТ‑рашэнняў, а таксама медыцынскія цэнтры і ВНУ краіны.

На выставачнай экспазіцыі прадукцыю прадставілі каля 200 удзельнікаў з 8 краін. Маштабная праграма дзелавых мерапрыемстваў уключае 45 спецыялізаваных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і прэзентацый.

Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт традыцыйна прымае ўдзел у гэтай маштабнай падзеі, прадстаўляючы шматгранную дзейнасць ВНУ на ўласным стэндзе. У цэнтры ўвагі – праца прафесарскага кансультатыўнага цэнтра: наведвальнікі могуць азнаёміцца з пералікам аказваемых паслуг, даведацца аб вядучых спецыялістах і іх прафесійных дасягненнях, а таксама атрымаць рэкламныя матэрыялы з кантактнай інфармацыяй.

Асобны блок прысвечаны ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, якая дэманструе дасягненні ВНУ за апошні час. Ключавы элемент – брэнд-праект “Гульні патрыётаў”: госці форуму могуць вывучыць хроніку праведзеных мерапрыемстваў. Таксама госці могуць убачыць калекцыю спартыўных узнагарод і дыпломаў, якія пацвярджаюць поспехі студэнтаў у рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах, а таксама даведацца аб дзейнасці ўніверсітэцкага музея, уключаючы яго тэматычныя экспазіцыі і асветніцкія ініцыятывы.

Навуковы напрамак прадстаўлены апошнімі распрацоўкамі навукоўцаў ГрДМУ: інавацыйнымі методыкамі дыягностыкі і лячэння, патэнтамі на вынаходствы, вынікамі клінічных даследаванняў. Побач размешчаны практычныя кіраўніцтвы і інструкцыі па ўжыванні новых тэхналогій у медыцынскай практыцы. Дапаўняе экспазіцыю вітрына з выданнямі універсітэцкага выдавецтва – падручнікамі, манаграфіямі і навуковымі зборнікамі, падрыхтаванымі прафесарска‑выкладчыцкім саставам.

Асобны блок прысвечаны ўступнай кампаніі. Тут кожны жадаючы можа азнаёміцца з умовамі паступлення ў ВНУ: вывучыць пералік спецыяльнасцяў і напрамкаў падрыхтоўкі, даведацца пра колькасць месцаў, удакладніць патрабаванні да ўступных іспытаў і тэрміны падачы дакументаў. Таксама наведвальнікі стэнда атрымліваюць кансультацыі і могуць задаць любыя пытанні аб студэнцкім жыцці, стыпендыяльных праграмах і магчымасцях для навуковай і прафесійнай самарэалізацыі ў сценах універсітэта.

Падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю

 

Назад