Ідэалагічная і выхаваўчая працаПрэс-цэнтрНавіны

Заключныя мерапрыемствы XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур праходзяць у Гродне

05 чэрвеня 2026 — 21:18
Заключныя мерапрыемствы XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур праходзяць у Гродне

Урачыстасць пачалася з маштабнага тэатралізаванага шэсця, якое аб'яднала каля 800 прадстаўнікоў больш за 40 нацыянальнасцяў. У ліку ўдзельнікаў – старшыні нацыянальна культурных грамадскіх аб’яднанняў, кіраўнікі і артысты творчых калектываў.

Яны пранеслі пояс з традыцыйнымі арнаментамі, а таксама вялікі беларускі сцяг. Сцяг фестывалю ў Год беларускай жанчыны неслі прадстаўніцы нацыянальных аб’яднанняў.

Пасля адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця заключных мерапрыемстваў фестывалю і гала-канцэрт з удзелам майстроў мастацтваў Беларусі і нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў. На заключных мерапрыемствах гледачы ўбачылі лепшыя творчыя нумары!

Да ўрачыстасцяў далучыўся і калектыў нашага ўніверсітэта. Разам з гасцямі і гродзенцамі мы сталі часткай гэтай маштабнай і доўгачаканай падзеі, адчуўшы сапраўдны дух адзінства і дружбы народаў!

Фота: БелТА і ГрДМУ

 

 

Назад