Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Прафесарска-выкладчыцкі склад
Сурмач Кацярына Міхайлаўна Дацэнт
Характарыстыка:

1997 г. - скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

1997-1998 гг. - урач-стажор Гродзенскай гарадской клінічнай бальніцы №1 ім. З.П. Салаўёва.

1998 г. - прайшла спецыялізацыю па спецыяльнасці «Псіхатэрапія».

2001-2003 гг. - скончыла клінічную ардынатуру па спецыяльнасці "Унутраныя хваробы" на базе УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт".

1997-2010 гг. - працавала ўрачом-псіхатэрапеўтам, урачом-кардыёлагам на базе Гродзенскай гарадской клінічнай бальніцы №1 ім. З.П. Салаўёва.

2010-2011 гг. - выкладчык-стажор кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

2011-2015 гг. - асістэнт кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

З 2015 г. па ц/ч - дацэнт кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

 

Дасягненні:

У 2014 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасцях «Псіхіятрыя» і «Кардыялогія» (тэма: «Асаблівасці абмену трыптафану і магчымасці карэкцыі парушэнняў у пацыентаў з перанесеным інфарктам міякарда і дэпрэсіяй»).

З'яўляецца аўтарам 27 вучэбна-метадычных і 72 навуковых публікацый, у тым ліку 26 артыкулаў у навуковых часопісах, якія рэцэнзуюцца Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь, дзвюх інструкцый па прымяненні, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, аўтарам і суаўтарам 12 электронных вучэбна-метадычных комплексаў.

Урач-кардыёлаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

 

Назад