Идеологическая и воспитательная работа Пресс-центр Новости

Анлайн-дыктоўка па беларускай мове адбудзецца 20 лютага

18 февраля 2026 — 10:29

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН і радыё «Культура» запрашаюць прыняць удзел у дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дыктоўка адбудзецца 20 лютага з 13:00 да 14:00 непасрэдна ў памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15).

Cтудэнты-медыкі ГрДМУ далучацца да дыктоўкі ў галоўным корпусе універсітэта, Горкага, 80, ауд. 6.

Трансляцыю дыктоўкі можна слухаць:

  • на хвалі радыё "Культура" (102.9 FM),
  • ў online-фармаце на www.radiokultura.by,  
  • у Нацыянальным радыёплэеры radioplayer.by,
  • праз разумную калонку Аліса.

Назад