Идеологическая и воспитательная работа Пресс-центр Новости

Веды пра мову і культуру. Першакурснікі ГрДМУ ўдзельнічалі ў «Сваёй гульні»

20 февраля 2026 — 14:10

Напярэдадні Дня роднай мовы, у рамках Года беларускай жанчыны, 20 лютага студэнты аматарскага аб’яднання літаратурнага клуба ГрДМУ SCRIPTUM на кафедры рускай і беларускай моў падрыхтавалі і правялі для першакурснікаў мерапрыемства пад назвай «Свая гульня». Удзельнікі клуба вырашылі знаёміць маладых студэнтаў з багатай гісторыяй і традыцыямі беларускай мовы і культуры ў незвычайнай інтерактыўнай форме.

Мерапрыемства праходзіла ў светлай сяброўскай атмасферы ў адной з аудыторый універсітэта. У гульні прынялі ўдзел чатыры каманды студэнтаў 1 курса лячэбнага факультэта, кожная з якіх абрала сабе арыгінальную назву.

Удзельнікі адказвалі на пытанні па наступных катэгорыях: «Гісторыя беларускай пісменнасці», «Майстры слова», «Помнікі роднай мове», «Беларускі кінематограф», «Беларускія жанчыны, якія зрабілі гісторыю».

Кожны тур гульні суправаджаўся дадатковымі фактамі ад арганізатараў. Акрамя таго, пытанні суправаджаліся візуальнымі матэрыяламі – фотаздымкамі ці фрагментамі фільмаў.

Па выніках гульні пераможцам стала каманда, якая набрала найбольшую колькасць балаў. Усе ўдзельнікі атрымалі не толькі зарад бадзёрасці, але і правялі разам незабыўны час.

Мерапрыемства атрымалася вясёлым і карысным. Першакурснікі не толькі праверылі свае веды па пытаннях гісторыі развіцця беларускай мовы і культуры, але і лепш пазнаёміліся паміж сабой, знайшлі новых сяброў і зацікавіліся далейшым удзеллем у мерапрыемствах літаратурнага клуба.

Матэрыял падрыхтавалі: кафедра рускай і беларускай моў, аддзел па сувязях з грамадскасцю

Фота: Таццяна Вялёнда

 

Назад