"Катарсіс" поздравляет с Всемирным днем поэзии!
Шаноўнае спадарства!
21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Літаратурны клуб “Катарсіс” віншуе вас з гэтым святам і дорыць нізку вершаў сяброў клуба. Чытайце вершы, пішыце вершы – і свет стане больш добрым і чулым!
Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс” В.І.Варанец
Дзежыц Кацярына
* * *
З дзяцінства ў памяці куток,
Дзе шчасце з раніцы да ночы,
Дзе грэе бацькавы парог,
І дзе маё маленства ходзіць.
Я тут сустрэну новы дзень -
І сэрца радасна заб’ецца.
Пакліча івы ўтульны цень,
І Нёман хваляй засмяецца.
Усё мне роднае да слёз,
Схаваць пачуцці я не ў сілах.
Мне б дакрануцца да нябёс,
Расправіўшы за спінай крылы!
На жаль, ў будзённай мітусні
Пра хараство забыцца мусім.
Ды пранясём мы праз ўсе дні,
Сваю любоў да Беларусі.
Пазнаёміцца з іншымі вершамі 4-га выпуску літаратурнай гасцёўні "Катарсіса" магчыма па спасылцы.