Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб «Катарсіс» Навіны і аб'явы

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ Ў ГрДМУ

21 февраля 2024 — 13:27

Літаратурны клуб “Катарсіс” правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы. Першым стартаваў конкурс эсэ “Мова мая беларуская”, у якім прынялі ўдзел больш за тры дзясяткі чалавек. Пераможцай стала дацэнт кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Сурмач Кацярына Міхайлаўна. Другое месца ў студэнткі 1 курса педыятрычнага факультэта Скарына Аляксандры Васільеўны, трэцяе – у студэнткі 2 курса лячэбнага факультэта Савашчэні Дар’і Аляксандраўны. Лаўрэаты былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Таксама была адзначана памятнай узнагародай самая юная ўдзельніца конкурсу, вучаніца 8 класа СШ-23 г.Гродна Сінкевіч Марыя Юр’еўна.

У актыўнай дыялогавай форме прайшлі сустрэчы паэтаў літаратурнага клуба “Катарсіс” са студэнтамі ГрДМУ, у час якіх маладыя аўтары пачыталі свае вершы на роднай мове, адказалі на шматлікія пытанні.

Упершыню былі праведзены беларускія чытанні, пад час якіх першакурснікі выступілі з дакладамі па пытаннях нацыянальнай культуры, фальклору, літаратуры і мовазнаўству. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя сертыфікаты.

Кульмінацыяй Дня роднай мовы стала традыцыйная дыктоўка, у якой прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі ўніверсітэта. Тэкстам для напісання паслужыў урывак з аповесці Васіля Быкава, якому сёлета спаўняецца сто гадоў, “Трэцяя ракета”.

 

Назад