Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб «Катарсіс» Навіны і аб'явы

ХІ адкрыты літаратурны конкурс клуба “Катарсіс”

29 сентября 2021 — 14:00

ШАНОЎНЫЯ ВЫКЛАДЧЫКІ,

СУПРАЦОЎНІКІ, СТУДЭНТЫ, СЯБРЫ

ЛІТАРАТУРНАГА КЛУБА “КАТАРСІС”!

 

Запрашаем вас прыняць удзел у ХІ адкрытым літаратурным конкурсе літаратурнага клуба “Катарсіс” УА “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”.

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: “Паэзія”, “Проза”, “Драматургія”.

Творы прымаюцца з 01 кастрычніка 2021 года да 01 сакавіка 2022 года ў электронным варыянце. Аб’ём твораў: паэзія – да 5 вершаў, проза і драматургія – да 10000 тысяч знакаў. Мова беларуская, руская, англійская.

Да твораў абавязкова дадаецца інфармацыйная даведка пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы ці вучобы, кантактны тэлефон, e-mail. Вітаецца дадатковая інфармацыя пра літаратурныя дасягненні аўтара. 

Творы дасылаць на адрас: katarsis@grsmu.by з адзнакай “На конкурс”. Па атрыманні твораў аўтару будзе накіравана пацвярджэнне.

Творчых поспехаў! 

 

Старшыня журы,
кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс”
Віктар Іванавіч Варанец


 

 


 

Назад