Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб «Катарсіс» Навіны і аб'явы

“Катарсіс” на Нацыянальным фестывалі ў Маладзечна

12 июня 2023 — 09:40

Напярэдадні Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі, што днямі адбываўся ў г.Маладзечна, быў абвешчаны літаратурны конкурс імя М.Мятліцкага. Прынялі ў ім удзел і сябры літаратурнага клуба “Катарсіс” Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

Прыемна адзначыць, што студэнтка 4 курса педыятрычнага факультэта Дзіяна Трацяк стала дыпламантам конкурса і была запрошана на фестываль для ўрачыстага ўзнагароджвання.

Таксама для пераможцаў была арганізавана паездка ў вёску Вязынка на радзіму Янкі Купалы, экскурсія на выставу твораў вядомага беларускага мастака Мікалая Аўчыннікава.

Ну а затым адбылася цырымонія ўручэння дыпломаў і падарункаў пераможцам, сярод якіх, дарэчы, Дзіяна была самая маладзейшая. Віншуем з перамогай!

                             Старшыня літаратурнага клуба “Катарсіс” В.І.Варанец

 

Назад