Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб «Катарсіс» Навіны і аб'явы

“КАТАРСІС” ЗАПРАШАЕ АЎТАРАЎ!

09 февраля 2022 — 13:20

Шаноўныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта!

Да юбілею нашай навучальнай установы плануецца выданне чарговага (пятага ўжо!) літаратурнага зборніка.

Літаратурны клуб “Катарсіс” запрашае вас прыняць удзел у яго стварэнні.

Дасылайце, калі ласка, свае вершы, прозу, драматургічныя творы на рускай, беларускай мовах на e-mail: katarsis@grsmu.by да 01 красавіка бягучага года.

Таксама прыкладзіце да твораў свае поўнае імя, імя па бацьку, прозвішча, кантактны тэлефон, e-mail.

Усе даведкі можна атрымаць па электронным адрасе клуба “Катарсіс” або па тэлефоне +375292873429 (Варанец Віктар Іванавіч).

Чакаем вашага актыўнага ўдзелу!

З павагай, кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс” В.Варанец.

Назад