Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб «Катарсіс» Навіны і аб'явы

Літаратурны клуб “Катарсіс” запрашае прыняць удзел у адборачным этапе Рэспубліканскага конкурса літаратурнай творчасці студэнтаў “Аўтограф – 2024”

13 марта 2024 — 09:54

Шаноўныя студэнты!

Літаратурны клуб “Катарсіс” запрашае ўсіх творчых асоб Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта прыняць удзел у адборачным этапе Рэспубліканскага конкурса літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “Аўтограф – 2024”. Работы на конкурс прадстаўляюцца ў наступных намінацыях:

  •  «ОСВОБОЖДЕНИЕ: СКВОЗЬ ГОДЫ, ОПАЛЕННЫЕ ВОЙНОЙ»;
  •  «КУЛЬТУРНАЕ ПАДАРОЖЖА: ЗЯМЛЯ МАЯ – БЕЛАРУСЬ»;
  •  «АРТ-АКТУАЛЬНО: ЕСТЬ ТВОРЧЕСТВО – НЕТ ГРАНИЦ».

Жанр работ у кожнай намінацыі: паэзія -  балада, верш; проза - апавяданне, навэла, мініяцюра, кароткая аповесць; публіцыстыка – эсэ, нарыс, інтэрв’ю, рэпартаж; фантастыка. 

Мова твораў: беларуская, руская.

Патрабаванні да афармлення работ: тэкставы рэдактар Microsoft Word, шрифт Times New Roman, кегль 15 пт, міжрадковы інтэрвал – 1,5, абзацны водступ – 1,25 см, палі – 2,5 см з усіх бакоў, старонкі нумаруюцца, аб’ём – да 10 старонак; назва твора – вялікімі літарамі.

Інфармацыя пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку; факультэт, курс, група; кантактны тэлефон, e-mail.

Адзін аўтар можа ўдзельнічаць у некалькіх намінацыях і жанрах.

Творы, якія пройдуць папярэдні адбор, будуць накіраваны на Рэспубліканскі літаратурны конкурс прадстаўляць ГрДМУ.

Работы дасылаць да 1 чэрвеня 2024 года на e-mail: katarsis@grsmu.by

 

Назад