Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб «Катарсіс» Навіны і аб'явы

Літаратурны конкурс “Беларуская мова напеўная…” да міжнароднага Дня роднай мовы

30 января 2023 — 14:30

ШАНОЎНАЕ СПАДАРСТВА!

Літаратурны клуб “Катарсіс” УА “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” запрашае студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў ГрДМУ, а таксама сяброў універсітэта прыняць удзел у літаратурным конкурсе “Беларуская мова напеўная…” да міжнароднага Дня роднай мовы, які будзе адзначацца 21 лютага бягучага года.

Дасылайце свае вершы, апавяданні (да 10000 знакаў) на беларускай мове (тэматыка адвольная), беларускамоўныя эсэ на тэму “Мова наша беларуская” на e-mail: katarsis@grsmu.by з адзнакай “Дзень роднай мовы” да 15.02.2023.

Да твора неабходна дадаць асабістую даведку: прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара; факультэт, курс, група/кафедра, падраздзяленне, пасада; кантактны тэлефон, e-mail.

Лепшыя творы атрымаюць прыемныя ўзнагароды. Успомнім нашу родную мову! Творчых поспехаў!

                                                                                 Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс” В.І.Варанец

 

Назад