Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб «Катарсіс» Навіны і аб'явы

Літаратурны конкурс паэтычнага чатырохрадкоўя

18 ноября 2021 — 10:10
Да Сусветнага Дня барацьбы са СНІДам літаратурны клуб "Катарсіс" Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта аб'яўляе літаратурны конкурс паэтычнага чатырохрадкоўя "АнтыСНІД".
 
Мова верша беларуская, руская, англійская. Запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе студэнты, выкладчыкі,  супрацоўнікі ГрДМУ, а таксама госці нашага клуба.
 
Пераможца атрымае каштоўны падарунак, лепшыя творы будуць надрукаваны ў газеце "Эскулап".
 
Вершы дасылаць да 29.11.2021 на e-mail: katarsis@grsmu.by з пазначэннем "На  конкурс АнтыСНІД". Таксама прыкласці асабістыя даныя: прозвішча і імя аўтара, месца вучобы/працы, кантакны тэлефон, e-mail.
 
Поспехаў!
 
Старшыня літаратурнага клуба "Катарсіс"  В.І.Варанец.



 

Назад