Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб «Катарсіс» Навіны і аб'явы

“ЛіТрэкС” ад “Катарсіса”

20 апреля 2023 — 09:05

Сябры літаратурнага клуба “Катарсіс” Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам новага адказнага сакратара клуба Караліны Макавецкай арганізавалі і правялі для студэнтаў першага курса літаратурную гульню “ЛіТрэкС”.

Падчас імпрэзы камандам трэба было: па невялікіх фрагментах з вядомых твораў сусветнай літаратуры вызначыць яго назву і аўтара; у транслітараваным рускамоўным варыянце пазнаць класічныя беларускія вершы, даць назву і азначыць іх аўтарства; праслухаць песні на словы вядомых паэтаў і вызначыць аўтара слоў, а таксама выканаўцаў; па апісаных у празаічных творах сімптомах паставіць герою правільны дыягназ…

Удзельнікі паказалі нядрэннае веданне як сусветнай, так і беларускай літаратуры, праявілі свае творчыя здольнасці і добра прабавілі час. Кожная каманда атрымала памятны дыплом, а пераможцы, каманда “Членскі білет”, – літаратурныя зборнікі “Катарсіса”.

Гэта была першая з цыклу падобных гульняў. Наступнымі змогуць паказаць свае веды і эрудыцыю студэнты старэйшых курсаў! Таму да сустрэчы!

                                                    Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс” В.І.Варанец

 

Назад