Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб «Катарсіс» Навіны і аб'явы

“Літрэкс” ад “Катарсіса”

23 марта 2022 — 13:47

Сусветны Дзень паэзіі літаратурны клуб “Катарсіс” адзначыў у бягучым годзе ў новым фармаце. Сябры клуба правялі агульнаўніверсітэцкі “Літрэкс-22”, у якім прынялі ўдзел пяць студэнцкіх каманд.

Былі падрыхтаваны чатыры блокі пытанняў: руская і сусветная паэзія, беларуская паэзія, беларуская і сусветная проза, “мелатрэк” па вершах вядомых паэтаў у выкананні не менш вядомых спевакоў і рок-гуртоў.

У выніку ўпартай, напружанай барацьбы перамога дасталася камандзе “Суніцы”.

Прыемна адзначыць, што насуперак агульнаму меркаванню, што сучасная моладзь нічога не чытае, гульня паказала, што студэнты Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта даволі актыўна цікавяцца як класічнай, так і сучаснай літаратурай.

Пераможцы і найбольш актыўныя члены каманд былі ўзнагароджаны літаратурнымі зборнікамі. Напрыканцы імпрэзы прагучала агульнае меркаванне, што “Літрэкс” павінен стаць традыцыйным у сценах універсітэта.

                                                      Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс” В.І.Варанец

 

Назад