Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб «Катарсіс» Навіны і аб'явы

НАВІНЫ “КАТАРСІСА”

03 апреля 2023 — 11:45

Адбылося пазачарговае пасяджэнне актыву літаратурнага клуба “Катарсіс”. Асноўным пытаннем сталі выбары новага адказнага сакратара клуба. На працягу пяці гадоў гэтую пачэсную пасаду займаў Мікіта Андрэевіч Валько. Але зараз ён працуе выкладчыкам-стажорам на кафедры паталагічнай фізіялогіі, а згодна статута клуба адказным сакратаром можа быць выключна студэнт ГрДМУ.

У выніку дэталёвага абмеркавання кандыдатур адзінагалосна сябрамі клуба на пасаду адказнага сакратара “Катарсіса” абрана студэнтка 2 курса лячэбнага факультэта Макавецкая Караліна Аляксееўна. Мікіта Андрэевіч застаўся сябрам літаратурнага клуба “Катарсіс”. Віншуем Караліну з новай пасадай!

Адказны сакратар літаратурнага клуба “Катарсіс” Макавецкая Караліна Аляксееўна

Таксама на пасяджэнні былі абмеркаваны пытанні правядзення ў бліжэйшы час ІІ адкрытай агульнаўніверсітэцкай літаратурнай гульні “ЛіТрэкС”.

Адзінагалосна ў сябры літаратурнага клуба “Катарсіс” была прынята маладая таленавітая паэтка, студэнтка І курса лячэбнага факультэта Шпакоўская Іларыя. Віншуем Іларыю з новым статусам!

Вучыцца на ІІ курсе лячэбнага факультэта. Стараста групы. Закончыла школу №8 г.Ваўкавыска. Захапляецца навуковай дзейнасцю. Аўтар 7 навуковых прац, сааўтар 3. Піша вершы. Пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурса студэнтаў “Аўтограф-2022”.

Новы сябра літаратурнага клуба “Катарсіс” Шпакоўская Іларыя

Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс” В.І.Варанец

 

Назад