Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб «Катарсіс» Навіны і аб'явы

РЭКОРДНЫ ЎРАДЖАЙ “КАТАРСІСА”

16 марта 2023 — 10:24

На ўрачыстым адкрыцці маладзёжнай сталіцы Беларусі 2023 года ў горадзе Наваполацк адбылося ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага фестываля мастацкай творчасці студэнцкай моладзі.

Рэкордны “ўраджай” сабраў гэтым разам літаратурны клуб “Катарсіс” Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

Нашы паэты і празаікі здабылі сваімі творамі 21 дыплом. Дваццаць другі дыплом за шматгадовую плённую дзейнасць атрымаў кіраўнік клуба.

Віншуем “Катарсіс” з творчымі дасягненнямі!

 

Назад