Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб «Катарсіс» Навіны і аб'явы

СУСТРЭЧА З «ЛіМ»

26 сентября 2022 — 16:15

У памяшканні Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я.Карскага адбылася творчая сустрэча пісьменнікаў Гродзеншчыны з рэдакцыяй штотыднёвіка творчай інтэлігенцыі Беларусі “ЛіМ”.

Былі запрошаны на імпрэзу і прадстаўнікі літаратурнага клуба “Катарсіс” Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

На пачатку імпрэзы галоўны рэдактар штотыднёвіка, намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксей Іванавіч Чарота расказаў аб працы рэдкалегіі газеты, дасягненнях, творчых планах.

Затым кіраўнік Гродзенскай філіі Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Антонаўна Кебіч прадставіла ўдзельнікаў мерапрыемства, прапанавала падзяліцца з прысутнымі сваёй творчасцю.

Затым слова было прадстаўлена кіраўніку літаратурнага клуба “Катарсіс” Віктару Іванавічу Варанцу, які выказаў падзяку рэдакцыі за цікавыя і змястоўныя матэрыялы і прапанаваў больш увагі звяртаць на літаратурны працэс моладзі Беларусі.

У адказным слове Аляксей Іванавіч абяцаў шырэй асвятляць жыццё літаратурных аб’яднанняў і прапанаваў клубу “Катарсіс” даслаць матэрыялы сваіх аўтараў на літаратурную старонку штотыднёвіка.

 

Назад