Университет Об университете Музеи

Наш адрас: 230009 г.Гродна, вул.Горкага,81, каб.304.

Тэлефон: +375 (152) 32 02 18

Загадчык музея: Сняжыцкая Аксана Сяргееўна (+375 (33) 685 47 22)

­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­

Музей беларускай этнаграфіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта – адзіны музей падобнага тыпу ў медыцынскіх навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Музей быў створаны рукамі валанцёраў цэнтра “Cardis” ГрДМУ па ініцыятыве старшага выкладчыка кафедры рускай і беларускай моў Варанца Віктара Іванавіча.

Прадстаўленыя экспанаты адлюстроўваюць гаспадарчую дзейнасць, хатні побыт, абрадавую практыку, узоры мастацкай творчасці сялян.

Характэрным для музейнай экспазіцыі з’яўляецца адкрытае захаванне прадметаў, што садзейнічае выкарыстанню інтэрактыўных форм работы: наведвальнікі могуць паспрабаваць самастойна адпрасаваць бялізну, патаўчы крупы, уявіць працэс апрацоўкі ільну і інш.

Напрамкі музейнай работы:

этнаграфічны (збор экспанатаў для папаўнення музейнага фонда, абнаўленне і стварэнне новых раздзелаў экспазіцый, класіфікацыя экспанатаў, вывучэнне гісторыі стварэння экспанатаў і інш.);

пошукава-даследчы (лекавыя традыцыі беларусаў, народны каляндар беларусаў, традыцыі беларускай сям’і, беларускае адзенне, народныя гульні і інш.);

творчы (наладжванне экскурсій, работа гісторыка-этнаграфічнага клуба “Спадчына”).

Адным з прыярытэтных напрамкаў работы музея з’яўляецца патрыятычнае выхаванне студэнтаў на прыкладзе гістарычнай спадчыны Беларусі.

 

Штогод у музеі бывае каля тысячы экскурсантаў з медыцынскага ўніверсітэта, горада Гродна, Беларусі, замежныя госці.

Запрашаем наведаць Музей беларускай этнаграфіі ГрДМУ!