Университет Структура Кафедры Нормальной физиологии Новости и объявления

Кафедра нармальнай фізіялогіі ГрДМУ далучылася да рэспубліканскай акцыі "Кожная пятніца, роднае сваё"

10 марта 2026 — 10:32

Ассicтэнт кафедры нармальнай фізіялогіі Мiклашэвіч В.С. разам са студэнтамi лячэбнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з энтузіязмам далучылася да рэспубліканскай акцыі "Кожная пятніца, роднае сваё". У рамках гэтай ініцыятывы быў праведзены незвычайны і займальны занятак, прысвечаны абмену рэчываў і энергіі, тэрмарэгуляцыі і фізіялогіі харчавання.

Занятак праводзіўся ў інтэрактыўным фармаце, што дазволіла студэнтам не толькі паглыбіць свае веды, але і актыўна ўдзельнічаць у навучальным працэсе. Адмысловая ўвага надавалася выкарыстанню беларускай мовы: студэнты рыхтавалі даклады і пытанні па тэме на роднай мове. Гэта не толькі садзейнічала развіццю моўных навыкаў, але і падкрэслівала важнасць захавання і папулярызацыі беларускай культуры, а таксама больш эфектыўнага засваення матэрыялу. Студэнты атрымалі каштоўны досвед вывучэння дысцыпліны, навучыліся фармуляваць свае думкі на беларускай мове.

Удзел кафедры нармальнай фізіялогіі ГрДМУ ў акцыі «Кожная пятнiца, роднае сваё» з'яўляецца яскравым прыкладам таго, як навука і культура могуць спалучацца, робячы працэс навучання цікавейшым і пазнавальным.

 

 

Назад