Университет Структура Кафедры Русского и белорусского языков Новости и объявления

Республиканский диктант «Дзень народнага адзiнства»

17 сентября 2025 — 11:52

16 верасня 2025 года студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта далучыліся да святкавання Дня народнага адзінства напісаннем рэспубліканскай дыктоўкі. Такая патрыятычная акцыя праводзіцца ў нашай краіне ў чацвёрты раз.

Тэкст дыктоўкі быў прысвечаны знакавым падзеям, якія садзейнічалі аб’яднанню краіны, гістарычнай праўдзе і памяці пакаленняў.

Лепшыя вынікі па дыктоўцы паказалі:

1 месца – Плоцкі Андрэй Раманавіч, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

2 месца – Пачабут Вікторыя Сяргееўна, студэнтка 2 курса МДФ.

3 месца – Калінкіна Алена Юр’еўна, метадыст факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

Віншуем пераможцаў!

 

Назад