Музей беларускай этнаграфіі

Жыццё імкліва ляціць наперад. І, здабываючы кожны дзень нешта новае для сябе, мы непрыкметна губляем тое святое, спрадвечнае, што нашы продкі называлі непарыўнай повяззю часоў. Наша нацыянальная спадчына. Яна выяўляецца як праз асоб, так і ў прадметах штодзённага побыту беларусаў. І за кожнай такой рэччу стаяць людзі з іх лёсамі, надзеямі і здабыткамі. І наш святы абавязак захаваць гісторыю нашага народа. Менавіта гэтая ідэя і падштурхнула студэнтаў Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта пачаць збор прадметаў побыту беларусаў у розных рэгіёнах краіны. Так паўстаў Музей беларускай этнаграфіі. Экспазіцыя налічвае 273 экспанаты. У музеі вы можаце пабачыць сельскагаспадарычыя прылады, будаўнічыя, адзенне, посуд і г.д. Ёсць сапраўды эксклюзіўныя рэчы: сякеры каменнага века; грошы, што хадзілі на тэрыторыі Беларусі з 16 па 20 стагоддзе; вэксалі 30-ых гадоў мінулага века; падаткавая ведамасць 1943 года; кляпайла; макітра з вечкам і многае іншае. Запрашаем наведаць наш музей.

                                         Арганізатар і кіраўнік Музея беларускай этнаграфіі Варанец Віктар Іванавіч

e-mail: katarsis@grsmu.by