Банеры

ГрДМУ стаў лаўрэатам Прэміі Садружнасці Незалежных Дзяржаў за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг

Премия СНГ за достижения в области качества продукции и услуг (#Премия СНГ)Прэмія Садружнасці Незалежных Дзяржаў за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг прысуджаецца адзін раз на два гады на конкурснай аснове арганізацыям – удзельнікам СНД за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці прадукцыі (паслуг), забеспячэнне яе бяспекі, а таксама ўкараненне сучасных метадаў кіравання якасцю.

2 сакавіка ў Маскве адбылося 77-е пасяджэнне Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаў, на якім было прынята рашэнне аб прысуджэнні прэмій Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2017 года за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг (Пратакольнае рашэнне. Дадатак).