Універсітэт Структура ўніверсітэта Аддзелы

Аддзел адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі

Аддзел адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі (АІТ і НМІ) з'яўляецца структурным падраздзяленнем ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт». У 2002 годзе ва ўніверсітэце быў створаны аддзел аўтаматызаванай сістэмы кіравання, які ў 2008 годзе быў рэструктураваны і перайменаваны ў аддзел адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі.

Арганізацыя дзейнасці аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі ў УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючымі прававымі і нарматыўнымі дакументамі Рэспублікі Беларусь, комплекснымі планамі УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» на бягучы год, пастановай «Аб аддзеле адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі », а таксама дакументамі сістэмы менеджменту якасці, якія рэгламентуюць дзейнасць структурных падраздзяленняў.