Медыцынскай і біялагічнай фізікі
Адрас: 230009, г. Гродна, вул. Горкага, 80
Тэлефон: +375-152-44-67-51
Эл.пошта: fizika@grsmu.by, medbiofizika@gmail.com
Загадчык кафедры-Хільмановіч Валянціна Мікалаеўна
Кафедра фізікі пачала сваё існаванне з моманту арганізацыі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў жніўні 1958 года. З 1965 года яна была перайменавана ў кафедру медыцынскай і біялагічнай фізікі.
На кафедры займаюцца студэнты 1 і 2 курсаў усіх факультэтаў, для якіх арганізавана выкладанне наступных дысцыплін:
- медыцынская і біялагічная фізіка,
- інфарматыка ў медыцыне,
- асновы статыстыкі,
- матэматычная статыстыка ў медыцыне,
- медыцынская тэхніка,
- асновы энергазберажэння,
- асновы інфармацыйных тэхналогій для аспірантаў і магістрантаў.
Для студэнтаў лячэбнага факультэта прапануюцца факультатыўныя курсы «Асновы тэхналогіі праектавання і распрацоўкі web-рэсурсаў» і «Асновы распрацоўкі і стварэння электронных медыцынскіх прылад на базе платформы Arduino».
Для студэнтаў усіх факультэтаў распрацаваны навучальныя праграмы па дадзеных дысцыплінах, створаны электронныя вучэбна-метадычныя комплексы.
Для навучання студэнтаў, аспірантаў і магістрантаў на кафедры абсталяваны чатыры камп'ютарныя класы. Да лабараторна-практычных заняткаў ёсць неабходнае абсталяванне, падрыхтавана больш за 60 вучэбна-метадычных дапаможнікаў. У камп’ютарных класах кафедры праводзяцца курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі для ўрачоў агульнай практыкі па дысцыпліне «Інфармацыйныя тэхналогіі ў медыцыне» і курсы для прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта па дысцыпліне «Матэматычная статыстыка ў медыцыне».
Для замежных студэнтаў, якія навучаюцца на факультэце замежных навучэнцаў, праводзіцца выкладанне дысцыплін на рускай і англійскай мовах.