Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры 2-я кафедра хірургічных хвароб

На кафедры выконваюцца навукова-даследчыя работы (НДР) у рамках праграм «Сучасныя перавязачныя матэрыялы і метады ў лячэнні хірургічнай інфекцыі» (Кіраўнік - прафесар Сматрын С. М.) і «Стан мачавой сістэмы ў жанчын з генітальным пролапсам» (Кіраўнік - прафесар Нечыпарэнка М.А.). У рамках гасразліковай НДР пад кіраўніцтвам дацэнта У. Д. Меламеда. праводзяцца даследаванні на тэму «Распрацоўка і выкананне вытворчасці ранагаючых, антыбактэрыйных і кроваспыняльных ранавых пакрыццяў на аснове нанавалокнаў прыроднага біяпалімеру хітазану» сумесна з вучонымі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 2016 годзе У. Д. Меламед стаў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў. З 2017 года пад кіраўніцтвам прафесара Сматрына С. М. выконваецца міжкафедральная НІР «Аптымізацыя хірургічнага лячэння пахвінных кіл у асоб сталага ўзросту з выкарыстаннем метадаў прамянёвай візуалізацыі».

На кафедры працуюць 3 дактары медыцынскіх навук, 7 кандыдатаў медыцынскіх навук, 3 супрацоўнікі маюць вучонае званне прафесара, 4 – дацэнта. 10 супрацоўнікаў кафедры маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 2 – першую. Супрацоўнікі кафедры пастаянна прымаюць удзел у міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях і семінарах.

Асноўныя напрамкі даследаванняў: раны і ранавая інфекцыя, герніялогія, флебалогія, перытаніт, гнойна-некратычныя паразы ступні, спаечная хвароба брушной поласці, політраўма, вонкавыя кішачныя свішчы, лазерныя тэхналогіі ў хірургіі, сімультанныя аперацыі, стрэсавае нетрыманне мачы і генітальны пролапс ў жанчын, органазахавальныя аперацыі ў лячэнні пухлін нырак, малаінвазіўныя тэхналогіі ў лячэнні ўралагічных захворванняў.

Абаронены 8 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый. Апублікаваны больш за 1500 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, атрыманы 68 патэнтаў, зацверджаны 256 рацыяналізатарскіх прапаноў, падрыхтаваны і зацверджаны 14 інструкцый МАЗ РБ, праведзены 10 навуковых канферэнцый, выдадзены 8 зборнікаў навуковых прац.

У 2013-2017 гг. кафедрай былі арганізаваны і праведзены рэспубліканская канферэнцыя з міжнародным удзелам «Гарадзенскія ўрагінекалагічныя чытанні», абласная навукова-практычная канферэнцыя з рэспубліканскім удзелам «Актуальныя праблемы камбустыялогіі», абласны навукова-практычны семінар «Палітраўма». Выдадзены зборнік навуковых прац.

У цяперашні час ідзе праца па падрыхтоўцы 1 доктарскай і 4 кандыдацкіх дысертацый.

Вынікі навукова-даследчай працы выкарыстоўваюцца пры правядзенні практычных заняткаў і ў лекцыйным курсе, укаранёны і прымяняюцца ў практычнай ахове здароўя.

На кафедры актыўна працуе студэнцкі навуковы гурток. Шэраг студэнцкіх навуковых работ быў удастоены дыпломаў міжнародных канферэнцый (Харкаў, Геленджык, Чарнаўцы, Ваўкавыск, Беласток, Смаленск) і рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў.