Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Отарыналарынгалогіі і вочных хвароб Вочныя хваробы

Кафедра вочных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта была арганізавана ў 1962 годзе. Першым яе загадчыкам быў доктар медыцынскіх навук, прафесар Парамей Уладзімір Трафімавіч, які ўзначальваў кафедру да 1996 г. З 1996 года па 14.11.2018 года кафедрай кіравала дацэнт, кандыдат медыцынскіх навук Ільіна С.М. 15.11.2018 года адбылося аб'яднанне кафедр отарыналарынгалогіі і вочных хвароб. Загадчык кафедры - прафесар Хораў А.Г.

На кафедры з дня яе заснавання працавалі вопытныя, добрасумленныя, адукаваныя выкладчыкі: дацэнт Гогіна Н.Д., дацэнт Касабуцкі А.П., дац. Верзін А.А., дацэнт Салей М.Я., дацэнт Мадэкін А.С., асістэнт Хоцім B.C., асістэнт Скаўронская Е.В., асістэнт Завадскі П.Ч., асістэнт Ахцеракова І.А. Больш за 30 гадоў на кафедры працавала лабарант Ляшчук Надзея Ільінічна.