Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры 1-я кафедра хірургічных хвароб

Кафедра шпітальнай хірургіі (цяпер 1-я кафедра хірургічных хвароб) арганізавана ў 1962 г. Базай для яе ў той час з'яўлялася хірургічнае аддзяленне абласной бальніцы, якая размяшчалася ў былым Бернардынскім мужчынскім манастыры г. Гродна.

На дадзенай клінічнай базе аказвалася дапамога агульнахірургічным, траўматалагічным, нейрахірургічным, анкалагічным і ўралагічным пацыентам. Заняткі са студэнтамі 5-га курса пачаліся 1 верасня 1962 г.

Першым загадчыкам кафедры быў абраны па конкурсе супрацоўнік Яраслаўскага медыцынскага інстытута дацэнт Валянцін Міхайлавіч Нікіцін, які займаў гэтую пасаду з 1962 па 1967 гг.

Дацэнт Нікіцін В. М.

Першымі выкладчыкамі кафедры з'яўляліся дацэнт Н. С. Яфімішын, асістэнты Б. І. Мацкевіч і Л. В. Макшанава. У 1963 г. у сувязі з неабходнасцю арганізацыі навучальнага працэсу са студэнтамі 6-га курса кафедра папоўнілася новымі супрацоўнікамі: В. І. Савіцкі, В. С. Варвашэня і М. І. Жандараў. Пры адсутнасці спецыялізаваных хірургічных аддзяленняў на базе агульнахірургічнага абласнога стацыянара акрамя традыцыйных для такога аддзялення аперацый выконваліся аперацыі на органах грудной клеткі (дацэнтам В. М. Нікіціным была праведзена мітральная камісуратамія), з нагоды партальнай гіпертэнзіі (дацэнт Н. С. Яфімішын), пачата ўкараненне аператыўных умяшанняў пры вострай артэрыяльнай недастатковасці (хірург С. Г. Дулаеў).

У 1965 г. кафедра пераехала ў новы будынак абласной клінічнай бальніцы (урочышча Пышкі).

Яе базай стала хірургічнае аддзяленне на 75 ложкаў. У далейшым на кафедры былі арганізаваны курсы стаматалогіі (дацэнт В. А. Ільін, а затым В. П. Астанін), траўматалогіі з ваенна-палявой хірургіяй і нейрахірургіяй (дацэнт Н. А. Палівода, Н. Б. Сядова, А. С. Курэц, Э. П. Світа), лячэбнай фізкультуры (дацэнт Э.С. Афанасьеў, Г.Я. Гайдашаў), уралогіі (дацэнт Я.А. Мохорт, Р.В. Селіванчык, дацэнт А. З. Нечыпарэнка), дзіцячай хірургіі (дацэнт Б. І. Мацкевіч, Г.І. Вайцяхоўскі), анестэзіялогіі і рэанімацыі (канд. мед. навук В. В. Спас), анкалогіі (дацэнт М. І. Бурнейка, Н. М. Янчэўскі). У далейшым у сувязі з развіццём клінічных баз і павелічэннем колькасці навучэнцаў яны вылучыліся ў самастойныя кафедры або курсы.

Першымі супрацоўнікамі кафедры праводзілася вялікая работа па стварэнні наглядных навучальных дапаможнікаў (малюнкаў, схем, табліц). Лекцыі чыталіся з абавязковай дэманстрацыяй і разборам хворых. Функцыянаваў навуковы студэнцкі гурток. Навукова-даследчая праца кафедры вялася па наступных праблемах: фізіялагічныя зрухі ў хворых падчас аперацыі з гіпатэрміяй (дацэнт В. М. Нікіцін), хірургія партальнай гіпертэнзіі (дацэнт Н.С. Яфімішын), тырэятаксічны валляк (Л.В. Макшанава), змена сасудзістага рэчышча пры ілжывых суставах (Н. І. Жандараў), рэінервацыя мачавога пузыра (дацэнт Е. А. Мохарт).

У 1969 г. кафедру ўзначаліў прафесар Барыс Сяргеевіч Гудзімаў, які да гэтага быў загадчыкам кафедры шпітальнай хірургіі Акцюбінскага медыцынскага інстытута.

Прафесар Гудзімаў Б.С.

Супрацоўнікамі кафедры былі абраны: канд. мед. навук І. Л. Міцура, І. К. Каяла, Я. І. Куль, І. Р. Падневіч, А. С. Траццякоў, К. М. Барысевіч, М. І. Бурнейка, Н. М. Янчэўскі, Д. М.Сажыч. Шэраг навукова-даследчых работ былі аформлены ў якасці дысертацый, якія былі паспяхова абаронены: В. І. Савіцкі - па вянознай недастатковасці ніжніх канечнасцяў (доктарская дысертацыя), М. І. Жандараў - па лячэнні хранічнага панкрэатыту (доктарская дысертацыя), І. Д. Каяла - хірургічнае лячэнне язвавай хваробы (кандыдатская дысертацыя), К. М. Барысавіч - лячэнне пералому Дзюпюітрэна (кандыдатская дысертацыя), Э. Світа - паяснічныя дыскозы і іх лячэнне (кандыдатская дысертацыя), Г. Я. Гайдашаў - фізіялагічныя асновы лячэбнай фізкультуры (кандыдатская дысертацыя), А. С. Курэц – пластыка дэфектаў касцей чэрапа (кандыдатская дысертацыя). Была выдадзена манаграфія Б. С. Гудзімава, І. К. Каяла па лячэнні язвавай хваробы.

У розныя гады (1968, 1972, 1973 гг.) выконваючым абавязкі загадчыка кафедры з'яўляўся дацэнт Б. І. Мацкевіч.

У 1973 г. на пасаду загадчыка кафедры быў абраны загадчык кафедры хірургічных хвароб Краснаярскага медінстытута прафесар Барыс Сцяпанавіч Гракаў.

Прафесар Гракаў Б.С.

З яго прыходам актывізавалася хірургічная дзейнасць як у агульнахірургічным, так і ў анкалагічным аддзяленнях. У гэты час супрацоўнікамі кафедры сталі А. А. Біркас, І. І. Клімовіч, М. А. Мажэйка, П. В. Гарэлік, К.М. Угляніца. У 1979 г. прафесар Б. С. Гракаў прызначаны рэктарам Краснаярскага медыцынскага інстытута і ў наступным абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі медыцынскіх навук СССР.

У 1979 г. загадчыкам кафедры абраны доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванавіч Бацвінкоў, які з 1968 г. быў супрацоўнікам кафедры факультэцкай хірургіі. На кафедру былі прыняты Н.Д. Маслакова, М.М. Іаскевіч, В.П. Васілеўскі, К.М. Фамін.

Прафесар Бацвінкоў М.І.

З прыходам на кафедру прафесара М.І. Бацвінкова атрымалі далейшае развіццё брушная, сасудзістая і таракальнай хірургія. Упершыню ў клініцы сталі выконвацца органазахавальныя аперацыі пры язвавай хваробе дванаццаціперснай кішкі, пашырэў аб'ём умяшанняў на жоўцевыводзячых шляхах, асабліва ў хворых механічнай жаўтухай, былі ўкаранёны аперацыі пры хранічнай лімфа-вянознай недастатковасці ніжніх канечнасцяў, пры захворваннях аорты. па хірургічным лячэнні рубцовых стрыктур стрававода, нагнаіцельных захворванняў лёгкіх і плеўры. Усё гэта дазволіла падрыхтаваць базу да адкрыцця спецыялізаваных хірургічных аддзяленняў па брушной, таракальнай і сасудзістай хірургіі, практалогіі. Кафедра размясцілася ў пабудаваным хірургічным корпусе абласной клінічнай бальніцы. У новых умовах былі падрыхтаваны ўрачэбныя кадры, якія паспяхова выконваюць складаныя аперацыі на аорце, у тым ліку пры яе анеўрызме, лёгкіх (пры раку і іншых захворваннях), страваводзе, падстраўнікавай залозе, печані. Гэтаму шмат у чым садзейнічала ўдасканаленне дыягнастычнага працэсу дзякуючы набыццю неабходнай сучаснай апаратуры. У клініцы атрымала развіццё эндаскапічная хірургія.

У гэты перыяд часу пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры паспяхова абаронены дысертацыі:

П. В. Гарэліка «Клініка-эксперыментальная ацэнка эфектыўнасці інгібіравання ліпаз у лячэнні вострага панкрэатыту» (кандыдатская, 1983 г.); К. Н. Жандарава «Мадэляванне і морфафункцыянальная ацэнка ўнутранага дрэнажавання ілжывых кіст падстраўнікавай залозы» ( кандыдацкая, 1987 г.); М. М. Іаскевіча «Фактары «агрэсіі» і «абароны» страўніка і 12-перснай кішкі пры пілародуадэнальных язвах да і пасля селектыўнай праксімальнай вагатаміі» (кандыдацкая, 1990 г.); П. В. Гарэліка «Шляхі павышэння эфектыўнасці хірургічнага лячэння хворых з рознымі формамі халестазу» (доктарская, 1991 г.); К. А. Фаміна «Функцыянальны стан печані і яго карэкцыя «вамінам» у хворых запаленчымі захворваннямі жоўцевага пузыра» (кандыдацкая, 1993 г.); Н. Д. Маслаковай «Накіраваная карэкцыя амінакіслотнага дысбалансу на этапах хірургічнага лячэння пазапячоначнага халестазу» (кандыдацкая, 1994 г.); В. П. Васілеўскага «Крытычная ішэмія ніжніх канечнасцяў (карэкцыя рэгіянальных крывацёку і метабалічных парушэнняў)» (кандыдацкая, 1997 г.); А Шаўк «Стан ліпідтранспартнай сістэмы пры хірургічным лячэнні хворых язвавай хваробай страўніка і дванаццаціперснай кішкі» (кандыдацкая, 2000 г.); М.М. Іаскевіча «Комплекснае лячэнне ішэмічнага і рэперфузійнао-рэаксігенацыйнага сіндромаў пры атэрасклератычнай паразе артэрый сцегнава-падкаленна-галёнкавага сегмента» - (доктарская, 2004 г.). З 2000 г. кафедра хірургічных хвароб №1 размяшчалася на дзвюх клінічных базах (абласной клінічнай і вузлавой клінічнай бальніцах), а з 2007 года яе філіялам з'яўляецца ДУ № 1134 ВМЦ ВС РБ.

У 2006 г. кафедру хірургічных хвароб № 1 узначаліў прафесар, доктар медыцынскіх навук Канстанцін Мікалаевіч Жандараў.

Прафесар Жандараў К.М.

Пад яго кіраўніцтвам набыла новыя напрамкі навуковая работа на кафедры, звязаная з вывучэннем панкрэатабіліярнай паталогіі. Актыўна распрацоўваліся і ўкараняліся інавацыйныя метады эндавідэахірургіі. У 2008–2009 гг. у складзе клінікі адкрыта аддзяленне кардыяхірургіі, а гнойнае аддзяленне перапрафілявана ў аддзяленне хірургічнай калапракталогіі. Пакладзены пачатак актыўнай камп'ютарызацыі і інфарматызацыі навучальнага працэсу. У 2008-2009 навучальным годзе супрацоўнікамі кафедры распачата выкладанне хірургічнай дысцыпліны на англійскай мове студэнтам 4-6 курсаў. Калектыў супрацоўнікаў кафедры папоўнілі А.І. Аслаўскі, К.С. Бялюк, Р.С. Шыла, А.С. Батаеў, І.А. Бязмен. З 2011 да 2015 гг. 1 кафедру хірургічных хвароб узначальваў прафесар М.І. Батвінкоў. Пад яго кіраўніцтвам ва УАЗ «ГАКБ» працягнулася актыўнае развіццё хірургіі панкрэатабіліярнай сістэмы, адкрыта аддзяленне хірургічнай панкрэаталогіі, гепаталогіі і трансплантацыі органаў і тканак. На базе інстытута біяхіміі ўпершыню сярод медыцынскіх ВНУ арганізавана лабараторыя практычнага навучання для студэнтаў, урачоў-інтэрнаў і спецыялістаў-практыкаў.

Са жніўня 2015 г. кафедру ўзначаліў дацэнт Эдуард Уладзіслававіч Магілевец. На кафедру быў прыняты А.У. Панасюк.

Дацэнт Магілявец Э.У.

Пад кіраўніцтвам дацэнта Магіляўца Э.У. на базе кафедры ўкаранёна праграма заняткаў па прадмеце «Першая дапамога» для студэнтаў першага курса УА «ГрДМУ». Для практыкуючых урачоў арганізаваны курсы павышэння кваліфікацыі па хірургічных дысцыплінах. Атрымала інтэнсіўнае развіццё хірургія цырозу печані і яго ўскладненняў. У хірургічную практыку ўкаранёны найноўшыя аперацыі, якія забяспечваюць аказанне хірургічнай дапамогі пацыентам на самым высокім узроўні: праведзена першая трансплантацыя ныркі; укаранёна лапараскапічная аперацыя азігапартальнага раз'яднання з апаратнай транссекцыяй стрававода пры цырозе печані і партальнай гіпертэнзіі; лапараскапічнае выдаленне эпідэрмаіднай кісты сляпой кішкі; панкрэатадуадэнальная рэзекцыя з рэзекцыяй варотнай вены і сасудзістай рэканструкцыяй пры карцыноме падстраўнікавай залозы; праз'югулярнае портасістэмнае шунтаванне (TIPS); татальная экстраперытанеальная прадбрушынная пластыка (TEP) у пацыентаў з пахвіннымі кіламі, SILS-лапараскапічная халецыстэктамія.

З 20 снежня 2022 г. кафедру ўзначаліў доктар медыцынскіх навук, прафесар Мікалай Мікалаевіч Іаскевіч.

Навуковыя і практычныя дасягненні кафедры дазволілі атрымаць ёй заслужанае прызнанне ў асяроддзі міжнароднай хірургічнай супольнасці. Супрацоўнікі кафедры сталі паўнапраўнымі ўдзельнікамі міжнародных з'ездаў, канферэнцый і сімпозіумаў з салідным багажом дасягненняў, распрацовак і практычных вынікаў. З'яўляючыся членамі міжнародных і еўрапейскіх хірургічных таварыстваў, большасць супрацоўнікаў кафедры рэгулярна ажыццяўляу навуковыя даклады, наведвае хірургічныя навукова-практычныя форумы, праходзіла стажыроўкі ў перадавых хірургічных клініках (Расія, Аўстрыя, Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Літва, Польшча і інш.).

Сучасны склад кафедры, грунтуючыся на багатай і шматгадовай гісторыі, перспектыўна працуе ва ўсіх раздзелах вучэбнай, лячэбнай і навуковай дзейнасці, займаючы лідзіруючыя пазіцыі ў рэйтынгах ВНУ.

Галоўныя прыярытэты дзейнасці 1-ай кафедры хірургічных хвароб на цяперашнім этапе заснаваныя на асваенні інавацыйных тэхналогій як у клінічнай рабоце, так і ў педагогіцы, дзякуючы сумеснай творчай рабоце супрацоўнікаў кафедры і практычных урачоў, садзейнічаюць выкананню глабальнай трыадзінай задачы любога медыцынскага дзяржаўнага аб'яднання: лячыць, вучыць і развівацца.