Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Агульнай урачэбнай практыкі і паліклінічнай тэрапіі

Навуковыя даследаванні на кафедры прысвечаны вывучэнню асаблівасцяў абмену вітаміну D, прафілактыцы і патагенетычным аспектах развіцця, лячэння артэрыяльнай гіпертэнзіі і ішэмічнай хваробы сэрца. Акрамя гэтага, уплыву пальмавага алею на рызыку развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

На кафедры выкананы і працягваюць выконвацца фінансіруемыя праекты па дадзенай тэматыцы.

Улічваючы гістарычна перададзенае на кафедру выкладанне геранталогіі, на кафедры працягваюць вывучацца сіндром старэчай астэніі і інш. Аспекты дыягностыкі і тэрапіі асоб сталага ўзросту.

З часу арганізацыі кафедры супрацоўнікамі апублікаваны больш за 200 друкаваных прац. Даклады супрацоўнікаў прадстаўляліся ў больш чым 10 краінах далёкага і блізкага замежжа.

Кафедра ініцыявала заключэнне 6 дамоваў аб супрацоўніцтве з ВНУ і НДІ Украіны і Расіі. У рамках заключанага дагавора сумесна з аддзелам клінічнай фізіялогіі і паталогіі апорна-рухальнага апарата ДУ «Інстытута геранталогіі НАМН Украіны» праведзена эпідэміялагічнае абследаванне па вывучэнні распаўсюджанасці змяненняў структурна-функцыянальнага стану касцявой тканкі, спажывання мікра-макранутрыентаў дарослым насельніцтвам г. Гродна і Гродзенскага раёна.

У цяперашні час на кафедры выконваюцца 2 кандыдацкія дысертацыі.