Універсітэт Структура ўніверсітэта Факультэты Педыятрычны

У цяперашні час дэканат прадстаўлены: дэкан - дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Гурын Андрэй Леанідавіч, нам. дэкана - дацэнт кафедры нармальнай фізіялогіі Глуткін Сяргей Віктаравіч, нам. дэкана па выхаваўчай рабоце - дацэнт кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Ціменава Святлана Васільеўна, і сакратары вучэбнай часткі - Аніська Таццяна Аляксандраўна і Галаўко Святлана Уладзіміраўна.

У складзе факультэта працуе Савет факультэта, метадычная камісія. Профільнымі кафедрамі факультэта з'яўляюцца: 2-ая кафедра дзіцячых хвароб (заг. Парамонава Н.С.), дзіцячая хірургія (заг. Кавальчук В.І.) і кафедра паліклінічнай педыятрыі (заг. Томчык Н.У.).

Вышэйшым органам кіравання факультэтам з'яўляецца Савет педыятрычнага факультэта. За Саветам педыятрычнага факультэта замацаваны 11 кафедр і ў яго склад уваходзіць 28 членаў Савета. Усімі відамі дзейнасці кіруе дэкан. З 2006 г. па цяперашні час дэкан педыятрычнага факультэта – Гурын Андрэй Леанiдавіч.

Студэнты факультэта вучацца на 45 кафедрах. На 6 курсе ў 2022/2023 навучальным годзе студэнты факультэта праходзяць падрыхтоўку ў субардынатуры па профілях спецыяльнасці 1 – 79 01 02 “Педыятрыя”: тэрапеўтычны профіль – педыятрыя; хiрургiчны профіль — дзiцячая хiрургiя, анестэзiялогiя, рэанiматалогiя i неанаталогiя. Па заканчэнні вучобы выпускнікі, якія маюць высокую паспявальнасць, выявілі схільнасць да навукова-даследчай працы, могуць працягваць навучанне ў аспірантуры і клінічнай ардынатуры. Цяпер на факультэце актыўна падтрымліваецца функцыянаванне 5 навуковых школ (з 15 навуковых школ, прадстаўленых ва ўніверсітэце).

На факультэце створаны студэнцкі савет самакіравання, у абавязкі якога ўваходзіць арганізацыя студэнцкай работы ў пазаўрочны час, арганізацыя канцэртаў і свят, правядзенне акцый і дзён факультэта, удзел у спартыўных і гарадскіх мерапрыемствах. Працуе студэнцкі прафсаюзны камітэт, які забяспечвае сацыяльную абароненасць студэнтаў, аздараўленне ў выглядзе санаторна-курортнага лячэння, прызначэнне надбавак і прэміравання, выплата сацыяльных стыпендый.