Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў з вышэйшай адукацыяй па дысцыпліне: «дэрматавенералогiя» па спецыяльнасцях: лячэбная справа 1-79 01 01, педыятрычная справа 1-79 01 02, медыка-псіхалагічная справа 1-79 01 05, медыка-дыягнастычная справа 1-79 01 04 і сястрынская справа 1-79 01 06.

Планаванне і размеркаванне вучэбна-метадычнай, выхаваўчай, лячэбнай і навуковай відаў работ праводзіцца ў адпаведнасці з нарматывамі, зацверджанымі загадамі Міністэрстваў адукацыі і аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, загадамі рэктара ўніверсітэта. Выкладанне дысцыпліны ажыццяўляецца згодна з зацверджанымi вучэбнымi праграмамi, распрацаванымi на аснове тыпавых і базавых, па спецыяльнасцях лячэбнае, педыятрычнае, медыка-псіхалагічны, медыка-дыягнастычнае і сястрынская справа.

Супрацоўнікі кафедры дэрматавенералогіі актыўна працуюць па прыцягненні студэнтаў да ўдзелу ў навукова-даследчай працы. На кафедры функцыянуе студэнцкі навуковы гурток. Ёсць клінічная ардынатура і аспірантура. Выхаваўчая праца з'яўляецца часткай адзінага мэтанакіраванага працэсу адукацыі на кафедры.

Супрацоўнікі кафедры дэрматавенералогіі аказваюць дапамогу практычнай ахове здароўя: праводзяць штодзённыя ранішнія канферэнцыі, рэгулярна ажыццяўляюць агляды пацыентаў, кансультацыi асоб, накіраваных абласнымі і гарадскімі медыцынскімі ўстановамі, таксама аказваецца кансультатыўная дапамога дэрматавенералагічнай службе Брэсцкага рэгіёна.