Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры 2-я кафедра хірургічных хвароб

На кафедры ажыццяўляецца выкладанне дысцыпліны «Хірургічныя хваробы» для студэнтаў 6 курса лячэбнага факультэта, 4, 5, 6 курсаў факультэта замежных навучэнцаў, 4 і 5 курса медыка-псiхалагiчнага факультэта, 4 і 5 курса медыка-дыягнастычнага факультэта, 4 курса педыятрычнага факультэта, дысцыпліны «Першая дапамога» для студэнтаў 1-га курса рускай і англійскай мовы навучання. Для забеспячэння і ўдасканалення навучальнага працэсу супрацоўнікамі 2-й кафедры хірургічных хвароб рэгулярна выдаюцца вучэбна-метадычныя матэрыялы.

У прыватнасці на дадзены момант выдадзены навучальныя дапаможнікі:

  • «Хiрургiчныя хваробы для студэнтаў медыка-псiхалагiчнага факультэта» (з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь),
  • «Хiрургiчныя хваробы для студэнтаў медыка-дыягнастычнага факультэта»,
  • «Асновы прыватнай хірургіі для студэнтаў педыятрычнага факультэта»,
  • «Уралогiя для студэнтаў лячэбнага факультэта»,
  • «Уралогiя для студэнтаў медыка-псiхалагiчнага факультэта»,
  • «Уралогiя для студэнтаў медыка-дыягнастычнага факультэта»,
  • «Курс лекцый па уралогii для студэнтаў лячэбнага факультэта»,
  • «Уралогiя для студэнтаў-субардынатараў-хiрургаў».

Выкладанне хірургічных хвароб ажыццяўляецца з выкарыстаннем самых сучасных тэхнічных сродкаў навучання. На кафедры створана тыпавая фільм- і слайдатэка, архіў рэнтгена-, ангіё-, МРТ- і РКТ-грам на плёнкавых і лічбавых носьбітах па кожнай тэме практычных заняткаў. Для кантролю ўзроўню ведаў студэнтаў выкарыстоўваецца тэст-кантроль рознай ступені складанасці.