Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Кафедра псіхатэрапіі і клінічнай псіхадыягностыкі

Супрацоўнікі кафедры актыўна займаюцца навуковымі даследаваннямі. Навукова-даследчая праца прысвечана клініка-псіхалагічным даследаванням пры розных псіхічных і псіхасаматычных парушэннях. Да ўнікальных навуковых распрацовак кафедры адносіцца адаптацыя і клінічнае выкарыстанне Інтэгратыўнай сістэмы псіхадыягностыкі метадам Роршаха. За больш чым 20-гадовую гісторыю кафедры яе супрацоўнікамі апублікавана больш за 400 навуковых работ. На кафедры функцыянуе аспірантура па спецыяльнасці «Медыцынская псіхалогія». У цяперашні час праводзіцца навукова-даследчая работа па тэмах «Псіхаметрычная адаптацыя на аснове мадэлі Раша і вызначэнне крытэрыяў інтэрпрэтацыйнасці методык ацэнкі дэпрэсіі, трывогі, асобасных і кагнітыўных парушэнняў» і «Распрацоўка метадычных асноў сацыяльна-медыцынскай адаптацыі пражываючых ва ўмовах псіханеўралагічных інтэрнатаў».

На кафедры абаронены наступныя дысертацыі:

Карпюк В.А. “Расстройства адаптацыі ў падлеткаў, якія пражываюць ў радыяактыўных забруджаных раёнах”. Абаронена ў ГрДМІ ў 1998 годзе.

Асановіч М.А. “Ацэнка некаторых паводзінавых характарыстык хворых на неўратычныя расстройствы з дапамогай метаду Роршаха (на аснове Інтэгратыўнай Сістемы)”. Абаронена ў ГрДМУ ў 2003 годзе.

Хмяльніцкая Э.Р. “Псіхадыягнастычна абгрунтаваныя стратэгіі псіхатэрапіі хворых на трывожныя расстройствы”. Абаронена ў ГрДМУ ў 2004 годзе.

Бузук С.А. Прагназаванне і ацэнка суцыідальнай рызыкі ў хворых на дэпрэсіўныя расстройствы”. Абаронена з БДМУ ў 2011 годзе.

Дзерман К.В. “Метады ацэнкі характаралагічных прыкмет спецыфічных расстройстваў асобы ў пацыентаў з дэпрэсіўнымі, неўратычнымі, звязанымі са стрэсам і саматаформнымі расстройствамі” Абаронена ў 2015 году.

Лугоўская А.А. – кандыдацкая дысертацыя «Псіхаметрычная ацэнка копінг-паводзнаў пры неўратычных дэпрэсіўных парушэннях». Абаронена ў ГДМУ ў 2019 годзе.

Асановіч М.А. – доктарская дысертацыя «Метрычная сістэма Раша ў клінічнай псіхадыягностыцы: метадалагічныя прыкладныя аспекты». Абаронена ў ГДМУ ў 2019 годзе.

Дземянава Л.В. - кандыдацкая дысертацыя «Псiхаметрычная ацэнка парушэнняў мышлення пры шызафрэніі». Абаронена ў ГДМУ ў 2019 годзе.