Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Дзіцячай хірургіi

Супрацоўнікамі кафедры выконваюцца самыя складаныя аператыўныя ўмяшанні, пастаянна аказваецца высокакваліфікаваная дапамога дзецям Гродзенскай вобласці. Упершыню ў Рэспубліцы ўкаранёны алапластычныя аперацыі пры дэфектах касцей хранічнай стадыі гематагеннага астэаміэліту (Б. І.Мацкевіч, К. М Ядкоўскі., 1976 г.); і пластыка стрававода тоўстай кішкай (Б. І. Мацкевіч, В. І. Кавальчук, 1992); аднаэтапныя аперацыі пры гіпаспадыях у дзяцей; пазапузырная дэрывацыя мачы пры цяжкіх заганах развіцця мачаточнікаў у нованароджаных дзяцей (К. М. Ядкоўскі); аперацыя Пэна пры анарэктальных заганах (В. І. Кавальчук, 1995г.), лапараскапічныя аперацыі пры заганах развіцця кішачніка.

На кафедры вядзецца падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў праз аспірантуру і клінічную ардынатуру.