Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Дэрматавенералогіі

Студэнцкі навуковы гурток кафедры дэрматавенералогіі арганізаваны ў 1961 годзе.

Кіраўнік СНГ - к.м.н., дацэнт Конкін Дзмітрый Яўгенавіч.

Удзельнікамі СНГ з'яўляюцца студэнты 4-5-6 курсаў лячэбнага, педыятрычнага факультэтаў, а таксама інтэрны-дэрматавенеролагі.

Пасяджэнні праводзяцца штомесяц (1 раз на месяц).

На кожным пасяджэнні заслухоўваецца рэфератыўны даклад па актуальных пытаннях дэрматавенералогіі, дэманстрацыя пацыентаў з цяжкай або рэдкай скурнай і венерычнай паталогіяй, абмяркоўваюцца метады дыягностыкі і лячэння. Тэматыкі рэфератыўных дакладаў абмяркоўваюцца і размяркоўваюцца на чарговым пасяджэнні.