Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Замежных моў

Гісторыя кафедры. Кафедра замежных моў была заснавана ў ліку першых кафедр Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў 1958 годзе. Першапачаткова яна займала толькі чатыры памяшканні ў галоўным будынку інстытута па вуліцы Э. Ажэшка.  Спачатку на кафедры працавалі 7 выкладчыкаў.

Першыя выкладчыкі кафедры

Першыя студэнты

 

Выкладчыцкі састаў. Састаў кафедры прадстаўлены высокакваліфікаванымі выкладчыкамі, сярод якіх выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Какчэтаўскага педагагічнага інстытута, Іркуцкага педагагічнага інстытута, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. На сённяшкі дзень на кафедры працуюць 20 выкладчыкаў і 3 лабаранта.

Навучальны працэс. На кафедры выкладаюцца наступныя вучэбныя дысцыпліны: «Англійская мова», «Нямецкая мова» і «Лацінская мова як фундаментальная мова медыцынскай тэрміналогіі». Гэтыя дысцыпліны з’яўляюцца абавязковымі для вывучэння. Акрамя таго, на кафедры прадугледжаны факультатыўны курс для студэнтаў 2 года навучання – «Англійская мова для медыцынскіх прафесійных зносін»; арганізавана падрыхтоўка спыцыялістаў першай ступені паслядыпломнай адукацыі (аспірантура) па дысцыпліне «Замежная мова»; распрацаваны курсы для прафесарска-выкладчыскага саставу па падрыхтоўцы выкладання спецыяльных дысцыплін на англійскай мове для замежных студэнтаў. Падрыхтавана больш за 80 навукова-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку 3 дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі РБ.

Навуковая праца. У навуковыя інтарэсы выкладчыкаў кафедры ўваходзяць наступныя аспекты: метады выкладання замежных моў;  сучасныя эфектыўныя тэхналогіі  навучання замежным мовам; удасканаленне навучальнага працэсу і павышэнне матывацыі ў прафесійна-арыентаваным выкладанні замежных моў; камунікатыўныя падыходы і інавацыі ў навучальным працэсе. На працягу існавання кафедры супрацоўнікамі было абаронена 8 кандыдацкіх дысертацый і апублікавана вялікая колькасць навуковых прац. На базе кафедры арганізавана работа студэнцкага навуковага гуртка. Студэнты маюць магчымасць прадстаўляць вынікі сваіх навукова-даследчых прац на ўніверсітэцкіх і міжнародных студэнцкіх канферэнцыях.