Студэнтам Студэнцкае жыццё

Установа адукацыі
“Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”
Спартыўны клуб “Медык”

Спартыўная база ўніверсітэта: спартыўныя залы і прыладжаныя памяшканні галоўнага корпуса (вул.Горкага, 80), біялагічнага корпуса (вул.Віленская, 19) і вучэбнага корпуса (вул.Горкага, 81)

Групы спартыўнага ўдасканалення: валейбол (мужчынскі), валейбол (жаночы), баскетбол (мужчынскі), баскетбол (жаночы), міні-футбол (мужчынскі), міні-футбол (жаночы), атлетычная гімнастыка, армрэстлінг, гіравы спорт, плаванне, настольны тэніс, лёгкая атлетыка, шахматы, шашкі, дзюдо, чырлiдынг.

Секцыі спартыўнага клуба “Медык”: міні-футбол (мужчынскі), фiтнес з элементамi стрэтчынга (жаночы), АФП з элементамi атлетызму (мужчынскі), АФП, фiтнес, тенiс.

Асноўныя задачы спартыўнага клуба “Медык”:

  • аб’яднанне намаганняў рэктарата, кафедры фізічнага выхавання і спорту, фізкультурнага актыву структурных падраздзяленняў універсітэта з мэтай развіцця фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ва ўніверсітэце;
  • арганізацыя і правядзенне фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў ва ўніверсітэце;
  • падрыхтоўка і ўдзел студэнтаў і супрацоўнікаў ўніверсітэта ў фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемствах сярод калектываў г.Гродна;
  • фарміраванне зборных каманд універсітэта, іх забеспячэнне і ўдзел у Рэспубліканскай універсіядзе;
  • выхаванне ў студэнтаў і супрацоўнікаў культуры здаровага ладу жыцця, усведамленне значнасці здароўя як каштоўнасці;
  • стварэнне неабходных матэрыяльна-бытавых умоў студэнтам-спартсменам высокай кваліфікацыі для сумяшчэння заняткаў спортам і вучобай;
  • абнаўленне і развіццё спартыўнай базы з улікам узрастаючых патрабаванняў да ўзроўня і якасці спартыўнага абсталявання;
  • садзейнічанне ў рэабілітацыі сродкамі фізічнай культуры навучэнцаў і супрацоўнікаў універсітэта.

                                                  Начальнік спартыўнага клуба “Медык”

                                                  Вершыч Мікалай Міхайлавіч